Беларуская Служба

25 лістапада – Дзень без футра

25.11.2022 14:39
Пад уплывам экалагічных арганізацый свет моды паступова адыходзіць ад выкарыстоўвання футра. Праблема, аднак, не знікае.
Аўдыё
.
.pixabay.com/CC0

У Польшчы гэты дзень адзначаецца з 1994 году. Краіна з'яўляецца адным з вядучых вытворцаў футра ў Еўропе і ў свеце. Сярод еўрапейскіх краін яна займае другое месца па абʼёме футра пясца і норкі, саступаючы адпаведна Фінляндыі і Даніі. Гэта сведчыць аб велізарных маштабах індустрыі, якая выліваецца ў розныя праблемы – для жывёлы, навакольнага асяроддзя і мясцовых суполак.

Гаворачы пра фермы пушковай жывёлы часцей за ўсё ўздымаецца этычна аспект, які тычыцца дабрабыту жывёлы, гаворыць рэдактарка парталу ekologia.pl Яанна Шуберайска.

-Футра –прадмет раскошы, без якога мы ў стане функцыянаваць і жыць, прычыняецца да смерці мільёнаў жывёлы штогод. Таму праблема заключаецца ў тым, што мы забіваем жывёлу дзеля прадмету, які звязаны толькі і выключна з прыгожым выглядам. Мільёны жывёл паміраюць толькі для таго, каб задаволіць нашыя эгаістычныя жаданні выглядаць раскошна. Дарэчы, футра ўсё больш выходзіць з моды. Усё менш фірм і праектантаў адмаўляюцца ад выкарыстоўвання футра на карысць іншых сінтэтычных матэрыялаў ці натуральных матэрыялаў, але для якіх не трэба забіваць жывёлу.

Яанна Шуберайска дадае, што іншым этычным аспектам з’яўляюцца ўмовы ўтрымання пушковай жывёлы. На фермах гэтая жывёла не мае адпаведных умоваў для жыцця.

Гэта пераважна дзікая жывёла – норкі, лісы. У натуральным асяроддзі ім патрэбная прастора, яны павінны шмат перамяшчацца. Акрамя таго, гэта сацыяльныя жывёлы, яны не могуць жыць у цесных клетках, у ізаляцыі. Як вынік – частыя хваробы і цярпенне жывёлы, заўчасная смерць. «Гадоўля жывёлы, якія жывуць толькі, каб быць забітымі дзеля раскошы, з’яўляецца неэтычнай», – кажа экспертка.

Спросаб забіцця пушковай жывёлы таксама выклікае шмат пытанняў. Іх забіваюць электрычным токам, выхлапнымі газамі аўтамабіляў, хлараформам, ударам у патыліцу або пераломам хрыбетніка. Для вырабу аднаго футра сярэдняга памеру забіваюць 27 янотаў, 40 собаляў, 150 гарнастаяў, 18 лісіц, 55 дзікіх норак, 100 шыншыл або 100 вавёрак.

Іншы аспект – экалагічны. Фермы пушковых жывёл прычыняюцца да забруджвання навакольнага асяроддзя.

-Гаворка ідзе пра шум, непрыемны пах, на якія скардзяцца мясцовыя жыхары. Гэта адходы жывёлы, якія таксама забруджваюць наваколле. Трэба ўзгадаць таксама ўтылізацыю тушак. Ёсць адмыслова прапісаныя правілы і нормы, але фермы, часта шукаючы ашчаднасцяў, утылізуюць тушкі мінімальным коштам, нелегальным чынам закопваючы іх блізу фермы. У выніку смурод становіцца для жыхароў вялікай праблемай. Здараюцца выпадкі, калі жывёла ўцякае з ферм. Гэта гатункі экзатычныя для нашых лясоў. Яны выцясняюць радзімыя гатункі, які стагоддзямі жылі ў нашых лясах.

Новыя драпежнікі не клапоцяцца пра межы і нават засяляюць тэрыторыі нацыянальных паркаў – пакуль адносна бяспечнага прытулку для многіх рэдкіх жывёл. Праз некаторы час можа аказацца, што паркі ёсць, але ахоўваць у іх няма каго. Партал ekologia.pl піша, што амерыканская норка ўжо жыве як мінімум у 8 нацыянальных парках Польшчы, у тым ліку ў такіх каштоўных птушыных прытулках, як Нацыянальны парк Уйсце-Варты. Войцех Соляж з Інстытута аховы прыроды Польскай акадэміі навук гаворыць: «Немагчыма вырашыць праблему амерыканскай норкі ў Польшчы без вырашэння праблемы ферм гэтых жывёл». Мяркуецца, што ажно 12-16% папуляцыі дзікай норкі ў Польшчы паходзіць з ферм.

Наступстваў зʼяўлення новых драпежнікаў доўга чакаць не прыйшлося. Мяняюцца цэлыя экасістэмы. Новыя віды часта больш пластычныя, чым мясцовыя, што прыводзіць да выцяснення мясцовых відаў драпежнікаў. У выніку амерыканская норка практычна ва ўсёй Еўропе выцесніла норку еўрапейскую, хоць апошняя не была разбуральнай для еўрапейскіх экасістэм. Новыя віды таксама азначаюць новыя хваробы і паразіты, якія атакуюць не толькі мясцовыя віды, але і пагражаюць чалавеку.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце