– Каб яны не былі пакінутыя, – тлумачыць былы амбасадар Беларусі ў Польшчы Павел Латушка, якога цытуе партал wp.pl.
У Польшчу прыехалі каля 50 ветэранаў з беларускага атрада, які дагэтуль ваюе ва Украіне. Некаторыя атрымалі раны, якія неабходна рэабілітаваць, а многія пакутуюць ад посттраўматычнага стрэсавага расстройства, высветліла Wirtualna Polska. Менавіта для іх актывісты беларускай апазіцыі звяртаюцца па медыцынскую дапамогу ў МЗС Польшчы.
– Падчас сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў я прасіў дапамагчы звязацца з адпаведнымі структурамі ў Польшчы, якія маглі б разгледзець магчымасць дапамогі беларускім ветэранам, – гаворыць былы амбасадар Беларусі ў Польшчы, цяпер прадстаўнік Аб’яднанага палітычнага кабінета Беларусі Павел Латушка. Ён дадаў, што беларускія ветэраны хочуць зарэгістраваць таварыства ў Польшчы і шукаюць памяшканне для далейшай дзейнасці.
– Гэтыя добраахвотнікі змагаліся за свабоду Украіны і за будучую свабоду Беларусі. Ідэя заключаецца ў тым, каб яны не адчувалі, што знаходзяцца ў сітуацыі пакінутасці, калі яны вяртаюцца з ваенных дзеянняў. У больш аддаленай перспектыве мы будзем дамагацца, каб украінскі бок і свабодная Беларусь прызнавалі іх ветэранамі, – сказаў Латушка.
Як адрэагуе на запыт Міністэрства замежных справаў, пакуль невядома.
ав