Беларуская Служба

Ізраільскія даследчыкі распрацавалі маску-нябачнік

01.12.2022 15:45
Каманда пад кіраўніцтвам прафесараў Мошэ Шохама і Дэвіда Грынблата прыдумала радыкальна новае вырашэнне і замену традыцыйным маскам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ізраільскія даследчыкі (Technion-Israel Institute of Technology ў Хайфе) распрацавалі маску-нябачнік, якая абараняе тых, хто яе носіць ад заражэння кавідам, грыпам і іншымі вірусамі, паведаміў The JerusalemPost.

Наагул, маскі для твару абараняюць іх носьбітаў ад небяспечных для жыцця рэспіратарных інфекцый усіх відаў. Аднак традыцыйныя маскі таксама выклікаюць пэўныя шкодныя наступствы, напрыклад, нашэнне маскі на працягу ўсяго працоўнага дня прыводзіць да недахопу канцэнтрацыі, з'яўляюцца галаўныя болі і праблемы са скурай.

У выніку гэтых цяжкасцей многія людзі няправільна носяць маскі – над або пад барадой – што значна зніжае абарону.

Каманда пад кіраўніцтвам прафесараў Мошэ Шохама і Дэвіда Грынблата прыдумала радыкальна новае вырашэнне і замену традыцыйным маскам, стварыўшы нябачны «паветраны шчыт» перад тварам чалавека, які яго носіць. Струмень паветра ствараецца невялікай лёгкай прыладай, усталяванай на казырку бейсболкі. Прылада «выдзімае» любыя вірусы з твару чалавека, які носіць гэтую маску. Паветраны фільтр таксама шматразовы, таму ён не забруджвае навакольнае асяроддзе, як аднаразовыя пластыкавыя фільтры, якія выкарыстоўваюцца цяпер ва ўсім свеце.

PAP/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка