ІНГРЭДЫЕНТЫ
– 300 г молатага маку
– 200 г разынак
– 1 літр тлустага малака
– 1 пшанічны багет або іншы белы хлеб
– 50 г міндаля
– 100 г грэцкіх арэхаў
- ½ шклянкі цукру
СПОСАБ ПРЫГАТАВАННЯ
Мак падзяліце на 3 часткі. Высыпце першую частку маку на дно вялікай міскі або двух маленькіх. Зверху на мак вылажыце сумесь з замочаных на гадзіну ў вадзе разынак і дробна насечаных арэхаў і міндаля. Затым пакладзіце тонка нарэзаны белы хлеб. Пасыпце цукрам і ўліце гарачае малако. Затым зноў мак, арэхі і сухафрукты, булка, цукар і малако.
Апошні слой – мак, сухафруктамі можна ўпрыгожыць верх стравы.
Дайце страве астыць, а потым пастаўце ў халадзільнік прыкладна на суткі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл