У гэтым годзе ў Польшчы вельмі ўрачыста адзначаюцца 160-я ўгодкі Студзеньскага Паўстання 1863 года. У рамках гэтых урачыстасцяў адбываюцца канферэнцыі, лекцыі і канцэрты.
Дзеянне гэтага паўстання праходзіла таксама і на этнічных беларускіх землях і ў беларускай гістарыяграфіі называюцца яны паўстаннем Кастуся Каліноўскага.
На думку Уладзіміра Арлова, паўстанне Кастуся Каліноўскага на землях былога Вялікага Княства Літоўскага, на этнічных беларускіх землях мела нацыянальна-вызвольны характар. Гэта адна з самых лёсавызначальных падзей беларускай гісторыі – мяркуе гісторык.
«Польскім» гэтае паўстанне называюць толькі тыя, хто не хоча бачыць Беларусь незалежнай дзяржавай, – дадае Уладзімір Арлоў.
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк