Беларуская Служба

Сёлета палякі будуць адпачываць у асноўным у Турцыі

10.02.2023 09:45
На папулярнасць згаданага напрамку не паўплываў нават апошні трагічны землятрус, які адбыўся на поўдні гэтай краіны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль кожны трэці паляк, які сёлета скарыстаецца прапановай турагенцтва, за мяжой будзе адпачываць у Турцыі. На папулярнасць згаданага напрамку не паўплываў нават апошні трагічны землятрус, які адбыўся ў паўднёвай частцы гэтай краіны, паведамляе Rzeczpospolita.

У Турцыю параўнальна недалёка, мясцовая кухня нас задавальняе, мора чыстае і цёплае, а мясцовая валюта настолькі слабая, што можна там рабіць выдатныя пакупкі. Таксама за сувеніры, экскурсіі і іншыя атракцыёны мы заплацім у Турцыі значна менш, чым, напрыклад, у Ісшпаніі, Італіі ці Грэцыі.

У турагенцтвах нямногія кліенты пытаюцца, ці ў Турцыі бяспечна. Яны хутчэй баяцца, што МЗС Польшчы «забароніць» паездкі ў гэтую краіну. Пакуль што польскае МЗС, рэкамендуе «быць асцярожнымі». Пра забарону на паездкі пакуль гаворка не ідзе, піша газета.

Паводле аналізу платформы браніравання паездак Travelplanet.pl, колькасць пуцёвак, набытых на летні сезон, нязначна ўпала толькі ў панядзелак, 6 лютага, калі паступіла інфармацыя пра катаклізм на поўдні краіны.

З гэтага дня попыт на паездкі ў Турцыю зноў расце. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае геаграфія. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся за сотні кіламетраў ад месцаў найбольш папулярных сярод турыстаў з Польшчы.

Як піша Rzeczpospolita, у турагенцтвах адмены браніраванняў няма. Колькасць заказаў на лета расце. Больш за тое, цэны, напрыклад, за адпачынак у жніўні растуць з кожным днём, і свабодных месцаў застаецца ўсё менш.

PAP/аз