Беларуская Служба

Як TikTok змяніў пакаленне Z?

16.02.2023 16:28
Ад «падлеткавых танцавальных праграм» да інструмента, які змяняе жыццё.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Konstantin Savusia

Партал Forsal.pl публікуе матэрыял пра папулярную платформу кароткіх відэа. TikTok можа стаць адным з самых балючых цвікоў у труну старых камунікацыйных формулаў і мэдыяў – мяркуе прафесар Пётр Цэліньскі (Piotr Celiński), медыяэксперт з універсітэту Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне.

«Ці выклікаў калі-небудзь змест TikTok у вас жаданне змяніць сваё цела?» – гэта адно з пытанняў, якое студэнты факультэта журналістыкі і сацыяльнай камунікацыі ўніверсітэту Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне задалі ў апытанні для даследавання папулярнага прыкладання. Вынік? Больш за 59% апытаных адказалі «ТАК». Апытанне праводзілася напрыканцы мінулага года, рэспандэнты – больш за 1700 чалавек ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў.

«[...] Прыкладанне, слава якога пачалася з падлеткавых танцаў, ператварылася ў інструмент, які ўплывае на наш рацыён, спосаб апранацца і нават нашу рэлігію», – гавораць аўтары даследавання.

«TikTok – гэта вялікая трата часу. Ад гэтага цяжка «адклеіцца», наш мозг прывыкае да вялікіх выкідаў дафаміна за вельмі кароткі час», – адказваюць аўтары даследавання на пытанне, ці нясе прыкладанне пагрозы, якія могуць негатыўна паўплываць на карыстальнікаў. «Пастаяннае бачанне ідэальных целаў у рэалістычных фільтрах разбурае наша ўяўленне аб рэальнасці. Нам цяжка ўбачыць розніцу паміж Інтэрнэтам і рэальным жыццём.

«TikTok як медыяфармат надзвычай натхняльны і небяспечны адначасова» – лічыць праф. Пётр Цэліньскі, расказваючы пра адзін з самых хуткараспаўсюджвальных дадаткаў у гісторыі. Ён адзначае, што гэта «выдатны бізнес-поспех і інтрыгуючы фармат зносін, які забяспечвае непасрэднасць, істотнасць формы і зместу і прастату выкарыстання». Аднак медыяэксперт лічыць, што ўсе гэтыя перавагі з'яўляюцца яшчэ і «вялізнай пагрозай». Чаму? Свет TikTok хутка «пажырае» карыстальнікаў праз «лавіну кантэнту, адаптаванага да нашых паводзін і чаканняў на пастаяннай аснове». Мэта алгарытму – нагадвае эксперт – нашы дзеянні, іх хуткасць і логіка. Такім чынам, тэхналогія «адразу вучыцца ў нас і рэагуе на нас у выглядзе ідэальна адаптаванага кантэнту. Пры выкарыстанні TikTok у чалавека ўзнікае адчуванне, што прыкладанне было адаптавана менавіта да яго патрэбаў і чаканняў.

«Як інфармацыйнае грамадства, мы павінны былі даўно абараніць свае жыццёва важныя інтарэсы, у тым ліку ў сферы інфармацыі і камунікацыі, але для гэтага патрэбныя стратэгічныя дзеянні і смелыя, магчыма, не вельмі выгадныя, палітычныя крокі. Па сутнасці, у нас няма нават сістэмных рашэнняў адносна адукацыі ў сферы медыяадукацыі», – нагадвае праф. Пётр Цэліньскі.

вх