Польшча будзе ўдзельнічаць у японскім касмічным праекце LiteBIRD.
Праект LiteBird створаны для запуску адмысловага спадарожніка. Мэта місіі – абследаваць усё неба ў мікрахвалях і для вывучэння фізічных уласцівасцей ранняга Сусвету. Запуск спадарожніка можа адбыцца прыкладна ў 2028 годзе, а вынікі могуць быць атрыманы да 2035 года. Такім чынам будуць створаны карты ўсяго неба. Гэтыя карты будуць выкарыстоўвацца навукоўцамі, каб прааналізаваць і даведацца, ці бачым мы сігналы з самага ранняга Сусвету.
Міністр навукі і адукацыі Пшэмыслаў Чарнэк (Przemysław Czarnek) разам з кіраўніком праекта прафесарам Масасі Хазумі з Японскага касмічнага агенцтва JAXA наведалі Цэнтр перадавых матэрыялаў і тэхналогій Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэту.
Пшэмыслаў Чарнэк падкрэсліў важнасць праекту LiteBird для польскага свету навукі:
- Мы хочам паказаць нашаму госцю, прафесару Хазумі з Такійскага ўніверсітэта і Японскага касмічнага агенцтва, наш патэнцыял. Аснову даюць у прыватнасці супрацоўнікі Акадэміі імя Каперніка. Гэта новая ўстанова ў сістэме польскай навукі, якая з'яўляецца міжнароднай карпарацыяй – яна напалову складаецца з польскіх навукоўцаў, напалову з замежных даследчыкаў. І менавіта мы сёння распачынаем гэтае вялікае супрацоўніцтва.
Прафесар Кшыштаф Гурскі з NASA, які неўзабаве зойме пасаду генеральнага сакратара Акадэміі імія Каперніка, сказаў, што ў праекце могуць удзельнічаць розныя навуковыя ўстановы з Польшчы:
- Мы інтэнсіўна шукаем эфектыўных кандыдатаў у партнёры, якія могуць унесці свой уклад на канцэптуальным, а затым і на выканаўчым узроўні стварэння ўсяго інструмента і спадарожніка. Мы ведаем, што такія кандыдаты ў Польшчы ёсць і яны зʼяўляюцца касцяком супрацоўніцтва. Затым мы пачнем рэалізацыю праектаў, якія будуць доўга працягвацца.
LiteBIRD – міжнародны праект. Зараз у яго 15 партнёраў – у асноўным з Еўропы – і ЗША.
IAR/яс