71% палякаў станоўча ацэньвае ўдзел урада Польшчы ў дапамозе Украіне, а 18 % – лічыць яго памылковым, вынікае з сацыялагічнага апытання, праведзенага даследчым інстытутам Pollster для выдання Super Express.
Super Express друкуе вынікі апытання ў сераду. У рэспандэнтаў прасілі выказаць меркаванне аб удзеле ўрада Польшчы ў дапамозе Украіне. 71 % рэспандэнтаў ацанілі дапамогу польскага ўрада Кіеву як «безумоўна добрую» або «хутчэй добрую», 18% як «безумоўна дрэнную» або «даволі дрэнную», а 11% апытаных палякаў не мелі свайго меркавання на гэты конт.
Як паведамляе Super Express, сацыялагічнае даследаванне праводзілася 10-11 лютага на выбарцы з 1062 дарослых палякаў.
эж