90,1 працэнта апытаных палякаў не верыць, што ў бліжэйшыя гады Польшча можа вярнуцца да сяброўскіх адносінаў з Расіяй, а 46,3 працэнта апытаных перакананыя, што ўкраінцы перамогуць Расію, пра гэта сведчаць вынікі апытання United Surveys, якія прыводзіць Dziennik Gazeta Prawna.
Толькі 10,3 працэнта рэспандэнтаў прагназуюць перамогу Расіі, а 43,4 працэнта не ўмеюць вызначыцца па гэтым пытанні. У перамогу Украіны вераць як прыхільнікі кіруючых правых сілаў (59%), так і прыхільнікі апазіцыі (43%). «Гэты варыянт адказу выбралі 56 працэнтаў рэспандэнтаў самай маладой узроставай групы (18-29 гадоў) і 54 працэнты людзей ва ўзросце 40-49 гадоў. Для параўнання – у групе 30-39 гадоў вызначыцца па гэтай справе не ўмеюць ажно 62 працэнтаў апытаных, а ў перамогу Украіны вераць 35 працэнтаў», паведамляе газета.
У рэспандэнтаў таксама запыталіся пра тое, ці ў бліжэйшыя гады Польшча вернецца да дружалюбных адносінаў з Расіяй. Тут пераважная большасць рэспандэнтаў – 90,1 працэнта адказала негатыўныя. У вяртанне добрых адносін з расіянамі вераць толькі 4,6 працэнта апытаных, а 5,3 працэнта не маюць свайго меркавання на гэты конт. У вяртанне да станоўчых стасункаў з Расіяй не вераць як прыхільнікі як правых, так і левых сілаў, незалежна ад узросту.
аз