Інгрэдыенты
цеста
1 кг мукі
пачак сметанковага масла
шклянка вяршкоў 18%
4 яйкі
0,5 лыжачкі солі
0.5 лыжачкі цукру
Начынка
1 кг свінога кумпяку
0,5 кг цыбулі
соль, перац
Мяса прапусціце праз буйную мясарубку, змяшайце з дробна нарэзанай цыбуляй, дадайце трохі гарачай вады. Запраўце соллю і перцам.
У міску з мукой дадайце масла, соль, цукар і разатрыце. Дадайце яйкі, а пасля вяршкі, змяшайце, потым усыпце муку і зноў змяшайце. Усыпайце муку, пакуль цеста не перастане ліпнуць да рук. Раскачайце цеста таўшчынёй прыкладна 3-4 міліметры. Выражце кругі каля 12 см у дыяметры. Пакладзіце начынку і склейце. Выкладзіце на бляху, засланую пергаментам. Вышмаруйце варэнікі яечным бялком. Паставіць у духоўку на 35 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў Цэльсія.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл