Беларуская Служба

Папа заахвоціў людзей маліцца за ахвяр гвалту, асабліва з боку членаў Касцёла

03.03.2023 09:39
Папа Францішак заахвоціў вернікаў у сакавіку маліцца за ахвяр злоўжыванняў у Касцёле.
.
.Himsan/pixabay.com/CC0

 Ватыкан апублікаваў у чацвер відэапасланне Папы з малітоўнымі інтэнцыямі на пачатак месяца.

У пасланні Францішак сказаў: «Прад абліччам злоўжыванняў, асабліва здзейсненых членамі Касцёла, недастаткова прасіць аб прабачэнні. Прасіць аб прабачэнні неабходна, але недастаткова».

«Прасіць прабачэння – гэта добра для ахвяр, але яны павінны быць у цэнтры ўсяго. Іх боль, іх псіхалагічныя раны могуць пачаць гаіцца, калі будуць знойдзены адказы: канкрэтныя дзеянні, каб кампенсаваць жах, які яны перажылі, і не дапусціць да таго, каб гэта паўтарылася», – сказаў Францішак.

«Касцёл, – дадаў ён, – не можа спрабаваць схаваць трагедыю любых злоўжыванняў. Нельга схаваць нават злоўжыванні ў сям'і, у клубе, у іншых установах».

«Касцёл павінен быць узорам, каб дапамагаць іх распутваць і выяўляць у грамадстве і ў сем’ях. Менавіта Касцёл павінен прапанаваць бяспечную прастору, каб выслухаць ахвяраў, дапамагчы ім псіхалагічна і абараніць іх», – сказаў Папа.

Затым ён заклікаў: «Памолімся за тых, хто церпіць ад зла членаў касцёльнай супольнасці, каб у самім Касцёле знайшлі канкрэтны адказ на іх боль і пакуты».

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры