Беларуская Служба

Дэпрэсія паскарае старэнне

30.03.2023 08:40
У старэйшых пацыентаў з дэпрэсіяй назіраюцца прыкметы паскоранага біялагічнага старэння і розныя іншыя праблемы са здароўем.
Здымак мае ілюстрацыйны характарFoto: sabinevanerp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Біялагічны ўзрост пажылых людзей, якія хварэюць дэпрэсіяй старэйшы, чым іх аднагодкаў без гэтай хваробы, паведамляюць у часопісе «Nature Mental Health» навукоўцы з Універсітэта Канэктыкута ў ЗША.

Паводле іх, у старэйшых пацыентаў з дэпрэсіяй назіраюцца прыкметы паскоранага біялагічнага старэння і розныя іншыя праблемы са здароўем. Напрыклад, праблемы сардэчна-сасудзістай сістэмы, у тым ліку высокі ціск крыві, павышаны ўзровень халестэрыну, а таксама мноства іншых захворванняў. Пацыенты з дэпрэсіяй таксама выпадалі горш у тэстах на разумовыя здольнасці.

Вынікі даследаванняў адкрываюць шлях да пошуку лепшых прэвентыўных стратэгій, якія маглі б паменшыць інваліднасць, звязаную з цяжкай дэпрэсіяй у пажылых людзей і запаволіць іх біялагічнае старэнне.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка