Беларуская Служба

Савет па сацыяльных справах рэкамендуе адукацыйныя мерапрыемствы па пытаннях занятасці інвалідаў

18.04.2023 09:01
Магчымасці працы інвалідаў пастаянна павялічваюцца і гэта варта ўсведамляць польскаму грамадству, канстатуюць члены савета.
I .
Iнвалідная каляска.stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Неабходныя адукацыйныя мерапрыемствы, каб павысіць усведамленне грамадства аб працаўладкаванні людзей з абмежаванымі магчымасцямі, канстатаваў старшыня Савета па сацыяльных пытаннях пры Канцылярыі прэзідэнта Польшчы пасля сустрэчы членаў згаданага органа.

Прафесар Марэк Рымша(Marek Rymsza) лічыць, што стаўленне палякаў да працы людзей з абмежаванымі магчымасцямі не паспявае за рэальнасцю рынку працы:

- Зараз маштаб магчымай прафесійнай актыўнасці асобаў з абмежаванымі магчымасцямі значна шырэйшы, чым раней. Гэта варта ўсведамляць, як працадаўцам, так і асобам з абмежаванымі магчымасцямі.

Зараз на польскім рынку працы занятасць інвалідаў складае амаль 30 працэнтаў. Для параўнання, сярэдняя па Еўрасаюзе – гэта каля 50 працэнтаў:

- У гэтай сферы мы выразна не паспяваем за сярэдняй па ЕС. У сваю чаргу Стратэгія на карысць асобаў з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжвае, што да 2030 года згаданы адсотак у Польшчы складзе 40 працэнтаў.

Савет па сацыяльных пытаннях пры Канцылярыі прэзідэнта – гэта кансультатыўна-дарадчы орган. Савет аналізуе бягучую сітуацыю ў галіне сацыяльнай палітыкі і сацыяльных пытанняў, вядзе стратэгічныя дэбаты і дыялог у гэтай сферы, а таксама распрацоўвае прапановы па канкрэтных прававых і інстытуцыянальных рашэннях і кантралюе іх выкананне.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі