Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем карпа па-яўрэйску – польскую калядную страву (РЭЦЭПТ)

12.12.2023 09:36
На польскім калядным стале стравы з карпа проста павінны быць: без іх свята – гэта не свята.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем карпа па-яўрэйску – польскую калядную страву
,  .
Раство, калядная вячэра. Ілюстрацыйны здымакShutterstock.com

Інгрэдыенты

1 кг карпа

45 г разынак

20 г міндальных шматкоў

сок 1 лімона

сок 1 апельсіна

100 г белага паўсухога віна

топленае сметанковае масла

сметанковае масла

соль

перац

2 лыжкі мукі

2 лыжкі паніровачных сухароў

Выкарыстоўвайце філе карпа або падзяліце цэлага карпа на кавалкі. Перакладзіце ў міску і дадайце лімонны сок, пастаўце ў лядоўню. Абваляйце карпа ў муцэ і паніровачных сухарах. Смажце па тры хвіліны з кожнага боку на топленым сметанковым масле.

Гэтак падрыхтаванага карпа перакладзіце ў форму, дадайце соль і перац, апельсінавы сок, віно, разынкі, міндальныя шматкі і дзве лыжкі сметанковага масла.

Запякайце каля 20–25 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў.

Перакладзіце карпа на талерку і паліце соусам з разынкамі ды міндалем.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец