Шматплодная цяжарнасць у Польшчы становіцца ўсё больш распаўсюджанай, падкрэсліваюць эксперты.
Гэта звязана з тым, што многія пары змагаюцца з бясплоддзем і ўсё часцей выкарыстоўваюць розныя метады для падтрымання рэпрадукцыі, кажа прафесар Бажэна Ляшчыньска-Гажэляк, выконваючая абавязкі кіраўніка кафедры акушэрства і перынаталогіі Люблінскага медыцынскага ўніверсітэта:
- У выніку павялічылася колькасць шматплодных цяжарнасцей. Такая цяжарнасць патрабуе спецыялізаванай апекі, найчасцей яна завяршаецца кесаравым сячэннем і пераважна гэта заўчасныя роды. Мы вырашылі стварыць спецыялізаваны цэнтр па шматплоднай цяжарнасці для ўсяго нашага рэгіёну краіны. Цэнтр аказвае паслугі высокага медыцынскага стандарту (III stopień referencyjności). За мінулы год у нас нарадзіліся 48 пар двайнят, тры разы трайняты, а ў гэтым годзе ў пары нарадзіліся адразу чацвёра дзяцей.
10 студзеня ў Люблінскай клінічнай бальніцы № 4 нарадзіліся Юлія, Якуб, Аліцыя і Нікадэм. Дзеці адчуваюць сябе добра.
У выпадку натуральнай цяжарнасці, гэта значыць не выкліканай экстракарпаральным апладненнем, двайняты нараджаюцца раз у 80 выпадках, трайняты – раз у 6,5 тысячы цяжарнасцяў, а чацвярня здараецца раз на паўмільёна родаў.
яс