Беларуская Служба

Крывавая бітва апельсінамі ў Італіі – паранена звыш сотні ўдзельнікаў традыцыйнай забавы

12.02.2024 12:36
Традыцыя гэтай бітвы сягае сярэднявечча. 
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay.com/Couleur

125 чалавек атрымалі раненні падчас першага ў гэтым годзе карнавалу ў горадзе Іўрэя ў Пʼемонце на поўначы Італіі, паведамляе Niezalezna.pl пасля традыцыйнай бітвы апельсінамі. З гэтай нагоды ў горад прыехалі 35 тысяч чалавек, у тым ліку шмат замежных турыстаў.

Першую дапамогу неабходна было аказаць удзельнікам баёў, якія атрымалі розныя траўмы; шэсць чалавек былі дастаўлены ў траўмапункт. Забава была спыненая на нейкі час, каб даць магчымасць праехаць машыне хуткай дапамогі да аднаго з параненых.

Арганізатары заявілі, што гледачы, якія могуць назіраць за баямі на малой адлегласці, купілі больш за 17 тысяч білетаў. Чарговыя карнавальныя батлы праходзяць у панядзелак і аўторак.

Традыцыя гэтай бітвы сягае сярэднявечча. Яе ўдзельнікі дзеляцца на каманды, якія закідваюць адзін аднаго тонамі цытрусавых. Толькі ў некаторых ёсць спецыяльныя шлемы. Штогод колькасць ахвяраў павялічваецца.

Заўсёды паўтараецца адзін і той жа сцэнар бітвы, які ўяўляе сабой як забаву, так і дэманстрацыю сілы ды агрэсіі. Разыгрываюцца сцэны шматвяковай даўніны, калі дачка млынара была выкрадзеная салдатамі ўладара. На вуліцы і плошчы выязджаюць вазы з «абаронцамі ўладара». Іх закідваюць апельсінамі натоўпы нападаючых людзей, якія таксама прымаюць на сябе ўдары гэтай садавіной.

нг