Інгрэдыенты
• 1 галоўка салаты
• 200 мл густой смятаны
• 1 зваранае ўкрутую яйка
• 1 чайная лыжка цукру
• 1 сталовая лыжка віннага воцату
• соль і перац па смаку
Салат памыць, абсушыць і парваць лісце на больш дробныя кавалачкі. Пасаліць і паперчыць. Жаўток расцерці з воцатам і цукрам, затым змяшаць са смятанай. Заліць смятанным соусам, перамяшаць. Пасыпаць зверху дробна парэзаным яечным бялком. Падаваць у якасці салату да абеду.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл