Беларуская Служба

Каталіцкі Вялікдзень. Божы Сын уваскрос і праз сваё ўваскрасенне перамог грэх

31.03.2024 05:00
Гэта найважнейшае і найстарэйшае свята пад назвай Новая Пасха, якое адкрывае людзям доступ да вечнага жыцця.
Аўдыё
  • Каталіцкі Вялікдзень. Божы Сын уваскрос і праз сваё ўваскрасенне перамог грэх
.
Ілюстрацыя.MichaelGaida/pixabay.com/CC0

Каталіцкі касцёл святкуе свята Уваскрасення Хрыста. Божы Сын уваскрос і праз сваё ўваскрасенне перамог грэх, смерць, смутак, адчай. Ён вярнуў свету радасць і надзею.

На Вялікдзень Каталіцкі Касцёл адзначае Уваскрасенне Езуса Хрыста, гэта значыць Яго пераход ад смерці да жыцця. Гэтая праўда з'яўляецца асновай і сутнасцю хрысціянскай веры. Гэта найважнейшае і найстарэйшае свята пад назвай Новая Пасха, якое адкрывае людзям доступ да вечнага жыцця.

Для хрысціян гэта самае важнае свята ў цэлым літургічным годзе. Сучасны свет падыходзіць да Пасхі як да веснавога свята, на паштоўках усё радзей паяўляюцца рэлігійныя сімвалы і неадлучны ад свята Пасхі вокліч «Аллелюя». Усё ж для вернікаў істота Вялікадня – духоўная.

Чым з’яўляецца ўваскрасенне з гробу? Які яго сімвал? Пра гэта на хвалі Польскага радыё тлумаў ксёндз прафесар Ян Сохань:

-Калі ўявіць сабе Бога, які перад людзьмі таго часу раптам аб’явіўся, то гэта насамрэч быў бы нейкі паганскі фальклор. Але хрысіяне перажываюць гэта так: змёртвыхпаўстанне не можа быць нечым зразумелым для нашых пачуццяў. Уваскрасенне – гэта шэраг знакаў, якія вымагаюць ад нас веры. Знакі, апісаныя ў Евангеллі, перажытыя людзьмі блізкімі да Хрыста. Гэта знакі, якія адкрываюць свой глыбокі сэнс дзякуючы нашай веры.

Каб напоўніцу зразумець Уваскрасенне, неабходна перажыць з Богам усе дні, якія папярэднічаюць Вялікадню, кажа святар. Нягледзячы на сённяшняе радаснае свята, хрысціянін у сэрцы павінен захоўваць усё тое, што прывяло да гэтай вялікай падзеі.

Для хрысціян уваскрасенне цела – гэта знак, што Бог не дазволіць нікому згінуць, кажа святар:

-Чаму? Таму што Ён любіць кожнага з нас. Я акрэсліў бы гэта наступным чынам: Бог у сваім уваскрасенні збірае ўсе нашыя слёзы, заўважае ўсе нашыя далікатныя рухі. Калі Бог любіць нас так, як мы нават не можам сабе ўявіць, то паслядоўна хоча нашага шчасця. Мы павінны на гэта адказваць сваімі добрымі паводзінамі, сваім жыццём. Таму Вялікдзень з’яўляецца радасным святам. Пасха збірае ў адно ўсю гісторыю, якую мы называем гісторыяй Збаўлення.

Свята Уваскрасення з’яўляецца цэнтральным пунктам хрысціянскай веры. Ксёндз прафесар Ян Сохань зазначае, што заўсёды цяжка патлумачыць, чаму Бог вырашыў збавіць свет аддаючы на смерць уласнага сына. Бог вырашыў, што зробіць гэта аб’ядноўваючы таямніцу крыжа, цярпення і ўваскрасення, гаворыць святар:

-Можна сказаць, што пад крыжом сустракаюцца ўсе духоўнасці хрысціянства, у больш вузкім сэнсе каталіцызм. Мы ўжо не можам уявіць сабе нашага жыцця без крыжа. І не толькі ў сэнсе, што Хрыстос на ім павіс, каб нас збавіць. Але ў сэнсе, што гэта жыццё чалавека: цярпенне, адзінота, сум. Адначасова для чалавека выклікам з’яўляецца тое, каб здолець знайсці сувязь паміж сваім цярпеннем з Галгофай Хрыста. Уваскрасенне абазначае, што нягледзячы на ўсе нашыя слабасці мы заўсёды можам пачаць з самага пачатку.

Святар кажа, што жыццё людзей выдатна адпавядае гісторыі ўкрыжавання і ўваскрасення. Заўсёды пасля часу цемры і пакутаў наступае нешта добрае, як змёртвыхпаўстанне пасля крыжовай смерці.

Які найважнейшы сэнс таямніцы ўваскрасення? Ксёндз Ян Сохань тлумачыць, што дзякуючы таінству смерці Хрыста чалавецтва жыве ў адкупленым свеце. Гэта значыць, што людзі надалей па новаму могуць пачаць аднаўляць сувязі, якія рэгулярна губляюцца з чалавекам і Богам. Па-другое, уваскрасенне Бога разбурае ўсе грахі чалавека. Гэта значыць, што калі на зямлі мы жылі згодна з божай воляй, то мы апынёмся на баку ўваскрасення, дадае святар:

-Бог у трох асобах, як піша Евангелле, хоча збаўлення ўсіх людзей. Але ён не бярэ за руку і кажа: ідзі сюды ці туды. Ён дае прыклад. Свабода чалавека, правільна зразумелая, звязаная са свабодай, звязаная заўсёды з адказнасцю. Я адказны, каб мая свабода не знішчала свабоды іншага чалавека. Па-другое, каб была адкрытай на словы Хрыста, якія з’яўляецца выратавальнымі. У пэўным сэнсе можна сказаць, што Бог абмежаваны ў пэўнай ступені тым, што стварыў нас свабоднымі людзьмі.

Ксёндз прафесар Ян Сохань мяркуе, што сапраўдны стрыжань хрысціянства заснаваны на суіснаванні аўтэнтычнай свабоды і веры.

слухайце аўдыё 

ав


Больш на гэтую тэму: Багацце веры

Галоўнае свята хрысціянскага календара. Беларусы часцяком святкуюць двойчы

30.03.2024 06:02
Сэнс у тым, каб годна сустрэць гэтае свята, ачысціцца, прымірыцца, ачысціць душу ад граху – так кажуць у Беларусі, сустракаючы Вялікдзень.

Рымляне выкарыстоўвалі ўкрыжаванне, але лічылі яго варварствам

30.03.2024 06:03
Што гісторыя кажа пра смерць Езуса?