грэчка – 100 г
тварог – 120 г
яйка – 1 шт.
кроп, зялёная цыбуля
паніровачныя сухары
сметанковае масла
Зварыце грэчку ў падсоленай вадзе, астудзіце. У міску з крупамі дадайце 120 г тлустага тварагу.
Разбіце адно сярэдняе яйка і дадайце дзве сталовыя лыжкі паніровачных сухароў, затым – палову чайнай лыжкі солі і перцу. Нарэшце, дадайце невялікую жменю парэзанай зялёнай цыбулі і кропу. Усё старанна перамяшайце і сфармуйце катлеты.
Пакладзіце на разагрэтую патэльню сталовую лыжку сметанковага масла. Фармуйце ў руках катлеты і выкладвайце на растопленае масла на патэльню. Калі фарш будзе клеіцца, змачыце рукі халоднай вадой.
Смажце грачаныя катлеты на сярэднім агні. З аднаго боку да пяці хвілін – за гэты час катлеты павінны добра падрумяніцца.
Грачаныя катлеты вельмі смачныя з рознага роду гародніннымі салатамі і грыбным соусам. З халодных соусаў рэкамендуем соус цацыкі, часночны альбо кропавы соусы на базе ёгурту.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
відэа: адна з версій грачаных катлетаў