Беларуская Служба

Першы сэнсарны сад у Польшчы адкрыўся пры дзіцячай бальніцы ў Кракаве

06.06.2024 15:50
Дарожкі, расліны, фантаны і цацкі падабраныя для рэабілітацыі дзяцей і паляпшэння іх псіхічнага стану
Сэнсарны садscreen Player

Расліны дапамагаюць у рэабілітацыі дзяцей. У Кракаве адкрыўся першы ў Польшчы сэнсарны сад пры дзіцячай бальніцы.

Малыя пацыенты, якія знаходзяцца на лячэнні ва ўніверсітэцкай дзіцячай бальніцы ў Кракаве-Пракоцім, атрымалі доступ да саду, спраектаванага спецыялістамі з Універсітэта сельскай гаспадаркі. Дарожкі, расліны, фантаны і цацкі падабраныя для рэабілітацыі дзяцей і паляпшэння іх псіхічнага стану.

- Мы гуляем, тут многа кветак і іншых раслін. Тут вельмі прыгожа. Я датыкаюся да кветак, кажуць дзеці.

Гэта выдатны альтэрнатыў да белай шпітальнай залы. 

- Апошнія дні я вельмі дрэнна сябе адчувала, але палепшала крыху і сёння я змагла выйсці на панадворак, на свежае паветра і пагуляць, распавяла малая пацыентка.

Фізіятэрапеўт Ульяна Саўчэн, якая працуе з дзецьмі ў кракаўскім шпіталі, з'яўляецца ініцыятаркай ідэі стварэння сэнсарнага саду.

- Пацыент, які доўга праходзіць лячэнне ў бальніцы, знаходзіцца ў вялікім стрэсе. Няма лепшых умоваў, каб выдахнуць, чым на прыродзе, якая дае чалавеку таксама заспакаенне.

Падобны сэнсарны сад ствараецца яшчэ ў адным дзіцячым шпіталі ў Радзішаве пад Кракавам.

яс/IAR


Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка