Беларуская Служба

Пайшоў з жывых першаадкрывальнік статынаў, якія зніжаюць узровень халестэрыну

13.06.2024 16:49
Яго адкрыццё зрабіла рэвалюцыю ў медыцыне, стаўшы асновай сучаснага лячэння сардэчных захворванняў.
Аўдыё
  • Навука і тэхніка: У Польшчы маштаб трансплантацыі пашырыўся на 20 працэнтаў; Пайшоў з жывых першаадкрывальнік статынаў, якія зніжаюць узровень халестэрыну; Траціна энергіі ў Польшчы з аднаўляльных крыніц паступае з фотаэлектрычных установак
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Памёр Акіра Энда, японскі біяхімік і першаадкрывальнік статынаў, якія зніжаюць узровень халестэрыну. Яго адкрыццё зрабіла рэвалюцыю ў медыцыне, стаўшы асновай сучаснага лячэння сардэчных захворванняў.


Акіра Энда Акіра Энда

Акіра Энда нарадзіўся ў 1933 годзе на поўначы Японіі. У 1960-х і 1970-х гадах ён праводзіў даследаванні грыбоў і цвілі, а ў 1973 годзе паказаў, што рэчыва пад назвай мевастатыны валодае здольнасцю зніжаць узровень халестэрыну і ліпапратэінаў нізкай шчыльнасці ў сыроватцы крыві жывёлы і чалавека. Яго даследаванні ў канчатковым выніку прывялі да распрацоўкі прэпарата, які зніжае ўзровень халестэрыну ў крыві.

Першыя прэпараты на аснове статыны былі прадстаўлены на рынку ў ЗША ў 1987 годзе. Праз два гады яны таксама сталі даступныя ў Японіі.

Энда не атрымаў Нобелеўскай прэміі. Тым не менш, ён быў узнагароджаны, сярод іншых, прэміяй Японіі (2006) і прэміяй Альберта Ласкера ў галіне клінічных медыцынскіх даследаванняў (2008). Памёр 5 чэрвеня 2024 года.

яс/IAR

Далучаны эфірны выпуск перадачы «Навука і тэхніка»

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка