Беларуская Служба

З дапамогай раслін будуць выяўляць ці супраць мірнага насельніцтва выкарыстоўваўся хлор

20.06.2024 14:02
Лісце пад уздзеяннем хлору мяняюць свой колер з зялёнага на карычневы і жоўты.
КрапіваCC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/

вычайныя расліны дапамогуць вызначыць, ці выкарыстоўвалася падчас ваенных дзеянняў хімічная зброя. Метад, распрацаваны навукоўцам з Амстэрдамскага ўніверсітэта Мір'ям дэ Бруін-Хогі (Mirjam de Bruin-Hoegee), будзе выкарыстоўвацца следчымі, якія расследуюць факты выкарыстання зброі масавага знішчэння.

Упершыню хлор быў выкарыстаны ў якасці хімічнай зброі падчас Першай сусветнай вайны. З тых часоў хлор і іншыя баявыя газы выкарыстоўваліся ў ваенных мэтах, нягледзячы на ​​забарону міжнароднага права.

6 гадоў таму сірыйскія войскі атакавалі мірных жыхароў хімічным хлорам, забіўшы 43 чалавекі. Аднак у следчых узніклі праблемы з пошукам доказаў выкарыстання гэтага газу. Папярэднія метады не дазвалялі адрозніць яго ад адбельвальнікаў, якія выкарыстоўваліся ў дамах або басейнах. Цяпер новы метад можа вызначыць, які тып хлору быў выкарыстаны. Гэта стала магчымым дзякуючы біялагічным маркерам, выяўленым у звычайных раслінах, такіх як бусельнік

Каратканожка Каратканожка

Бусельнік Бусельнік

(іншая назва: грабелькі, журавельнік), а таксама крапіва і каратканожка.

Пад уздзеяннем звычайнай хлоркі на лісці раслін зʼяўляецца белы асадак. Лісце пад уздзеяннем хлору мяняюць свой колер з зялёнага на карычневы і жоўты. Гэта злучэнне можна выявіць праз шмат месяцаў пасля яго выкарыстання.

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка