У снежні мінулага года акруговы суд у Любліне вынес прысуд 14 з 16 абвінавачаных замежнікаў за ўдзел у падрыхтоўцы дыверсійных і сабатажных дзеянняў у Польшчы. Група, якой дыстанцыйна кіраваў «Андрэй» – хутчэй за ўсё афіцэр ФСБ Расіі, сачыла за аэрапортамі ў Польшчы, планавала дыверсійныя дзеянні на чыгунцы, а нават забойствы, паведамляе Rzeczpospolita.
Як паведамлялася, усе затрыманыя – 13 украінцаў, двое беларусаў і адзін расіянін – прызналі сваю віну і добраахвотна паддаліся пакаранню. Аднак, падчас суда, двое з іх адмянілі свае паказанні. Справа супраць іх будзе працягвацца.
Абвяшчаючы пакаранне суд адмяніў часовы арышт у дачыненні да трох абвінавачаных, якім былі прысуджаныя мінімальныя мер пакарання – Артура М., Яраслава Б. і Марыі М.
Аказваецца, што дагэтуль ні водная з гэтых асобаў не адбыла прысуджанага ёй тэрміну. Паводле выдання, украінец Яраслаў Б. «знік з радараў» польскіх службаў. У студзені суд вынес яму пастанову адбыць прысуджанае пакаранне, а потым, у красавіку і траўні, два напаміны.
У сваю чаргу, няпоўнагадовы Артур М. павінен быць дастаўлены ў папраўчую ўстанову. Знікла і беларуска Марыя М. Яна падала хадайнічала аб умоўна-датэрміновым вызваленні, але ў варшаўскім судзе, які павінен быў прыняць рашэнне па гэтай справе, не зʼявілася. Суд таксама прызначыў ёй меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і змяшчэнне ў ізалятар.
«Усе астатнія асуджаныя адбываюць пакаранне», – сказала выданню Rzeczpospolita прэс-сакратар Акруговага суда ў Любліне суддзя Барбара Маркоўска.
У сваю чаргу прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Яцэк Дабжыньскі паведаміў, што 12 асуджаных адбываюць пакаранне ў турмах, 13-ы павінен быць дастаўлены ў турму на наступным тыдні, а адзін на волі і ён знаходзіцца ў вышуку.
«У некаторых з асуджаных тэрмін пакарання заканчваецца ў гэтым годзе. Мы сочым за іх лёсам. Пасля адбыцця пакарання яны будуць дэпартаваныя з Польшчы», – дадаў Яцэк Дабжыньскі.
IAR/аз