Беларуская Служба

Смак алімпійскага поспеху: Ад іменных персценяў да вядомага жэсту Казакевіча

25.07.2024 16:34
Сёлета спаўняецца стагоддзе ўдзелу польскіх нацыянальных зборных на Алімпійскіх гульнях.
Аўдыё
  • Смак алімпійскага поспеху: Ад іменных персцяняў да вядомага жэсту Казакевіча
   -80
Уладзіслаў Казакевіч на Алімпіядзе-80 у Маскве Фота: https://twitter.com/MuzeumSportu

Слухайце аўдыё!

У Музеі спорту і турызму ў Варшаве можна наведаць выставу «Смак алімпійскага поспеху». Сярод іншага, на ёй паказана, як на працягу стагоддзя палякі ўспрымалі поспехі сваіх алімпійцаў. Куратарка выстава Марта Марэк звярнула ўвагу, на тое, што роўна сто гадоў таму Польшча дэбютавала на Алімпійскіх гульнях.

– Выстава «Смак алімпійскага поспеху», арганізаваная з нагоды стагоддзя дэбюту Польшчы на Алімпійскіх гульнях, які адбыліся ў 1924 годзе. Палякі тады ўдзельнічалі ў Гульнях спачатку ў Шамані, якія спачатку павінны былі быць элементам летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы, а праз два гады, дзякуючы таму, што яны аказаліся паспяховымі, былі прызнаныя першыя зімовыя гульні. Там мы не дасягнулі поспеху, але выступ у Парыжы прынёс нам два медалі. У 1924 годзе Гульні праходзілі ў Парыжы, сёлета, роўна праз 100 гадоў, яны зноў праходзяць у сталіцы Францыі.

І з гэтай нагоды мы вырашылі арганізаваць выставу «Смак алімпійскага поспеху». І мы не хочам пералічваць, якіх поспехаў дасягнулі палякі, бо гэта можна праверыць у любой энцыклапедыі ці ў інтэрнэце.

Мы хочам паказаць, як гэтыя поспехі былі ўспрынятыя грамадствам, як гэтых спартоўцаў, якія вярталіся з Гульняў з медалямі, вітала польскае грамадства, а таксама ўлады нашай краіны. Спачатку гэта былі прэзідэнты Польшчы, потым першыя сакратары ці прэм'ер-міністры, а цяпер і зноў прэзідэнты. Мы хочам паказаць, якія ўзнагароды атрымалі нашы спартсмены за свае поспехі.

Адной з такіх цікавінак могуць быць персцені, якія атрымлівалі польскія спартсмены ў 1930-х гадах. Напрыклад, залаты персцень для Януша Кусаціньскага, які выйграў алімпійскі чэмпіянат у Лос-Анджэлесе ў 1932 годзе. Ці пярсцёнак з пячаткай Марыі Квасьнеўскай, якая заваявала бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў у Берліне ў 1936 годзе.

Маем віншавальныя лісты, падзякі ад лакальных супольнасцяў, ад школ, а таксама ад дзяржаўных мужоў, ваяводскіх і гарадскіх уладаў. Мы таксама паказваем, што алімпійскі поспех таксама звязаны з ростам папулярнасці спартсменаў, іх часта прымаюць на розных мерапрыемствах, не толькі спартыўных.

Алімпійцы жаданыя госці на розных імпрэзах, у тым ліку: іх запрашалі на гарбату або на ўрачысты прыём у Прэзідэнцкі палац ці Каралеўскі замак. У наш час пасля вяртання спартсменаў вельмі часта прымаюць на сняданак ці на абед гарадскія або дзяржаўныя ўлады. І мы хацелі паказаць, як Польшчы ўспрымала перамогі сваіх Алімпійцаў.

Гледзячы на гэтую выставы і ўвогуле на гісторыю алімпійскага руху ў Польшчы, як змянялася стаўленне грамадства, улады да алімпійцаў у розныя гады і эпохі? Ці змянілася наогул?

– Думаю, так. Калі мы дэбютавалі на Алімпіядзе ў 1924 годзе, Польшча была сапраўды незалежнай толькі некалькі гадоў, мы толькі што аднавілі дзяржаўнасць. Таму гэта ўспрымалася крыху інакш.

Мы хацелі паказаць наш добры бок, што Польшча існуе і што яна аднавіла незалежнасць. І кожны поспех на сусветнай спартовай арэне быў рэкламай краіны. Палякі пасля 123 гадоў няволі аднавілі незалежнасць і зноў пачаў існаваць. У свеце загаварылі пра нашу краіну.

Так што гэтых спартсменаў сустракалі з энтузіязмам. Сярод іншага гэта паказана на нашай выставе. Палымяны прыём пасля вяртання з Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе ў 1932 г., дзе польскіх спартсменаў, якія сыходзілі з карабля ў Гдыні, сустракалі натоўпы заўзятараў. А потым, прыехаўшы ў Варшаву, ці то на вакзале, ці то ў Новым горадзе іх сустракалі натоўпы варшавякаў. Сапраўды захоплены прыём. І таму ўсе гэтыя поспехі былі сустрэтыя заўзятарамі з вялікім энтузіязмам.

Крыху пазней, пасля Другой сусветнай вайны, усё было крыху па-іншаму. З-за таго, што першапачаткова перамог было крыху менш, бо шмат спартсменаў загінула падчас Другой сусветнай вайны. І да таго ж у 1950-я гады, калі Польшча была залежная ад СССР, мы не былі ўпэўненыя, ці зможам прыняць удзел у Алімпіядзе. І толькі калі ў 1950-я гады СССР увайшоў у структуры міжнароднага алімпійскага руху і пачаў прымаць удзел у Алімпійскіх гульнях, было пэўна, што мы таксама зможам прыняць удзел у спаборніцтвах.

1956-ы год у Мельбурне быў пачаткам, мы пачалі заваёўваць усё больш і больш медалёў, і спартсменаў, якія вярталіся з гэтых Гульняў, зноў віталі з энтузіязмам. І ў 1960-70-ыя гады гэтыя бурныя, захопленыя, радасныя вітанні заўжды суправаджалі прыбыццё атлетаў.

Аднак цяперака ўся зборная разам з Алімпіяды ўжо не вяртаецца. Прадстаўніцтва павялічваецца, таму гульцы адʼязджаюць групамі і вяртаюцца малымі групамі. Напрыклад, на гульні ў Лос-Анджэлес у 1932 годзе паехала толькі 20 польскіх спартсменаў, таму, яны вярталіся разам, іх святочна і з помпай віталі. Сёлета наша зборная налічвае больш за 200 алімпійцаў.

Вы шмат гаворыце пра міжваенны час. Выстава, безумоўна, прысвечана ў значнай ступені гэтаму перыяду гісторыі алімпійскага руху ў Польшчы. Але так званая санацыйная Польшча моцна адрозніваецца ад сённяшняй Польшчы, напрыклад, тым, што яна была шматнацыянальнай краінай з вялікімі этнічнымі меншасцямі. Дык ці ўлічваў у нейкай ступені алімпійскі рух таго часу гэты вельмі разнастайны партрэт краіны?

– Да нашага ўдзелу ў Алімпіядзе 1924 года палякі былі ў іншых зборных. Напрыклад, мы спаборнічалі ў колерах краін-захопнікаў, такіх як Расія і Аўстрыя. Выступалі нашы гульцы і за зборную ЗША, калі хтосьці туды эміграваў. Калі Польшча аднавіла незалежнасць, у яе склад увайшлі крэсы. Так што спартсмены з гэтых рэгіёнаў таксама выступалі ў складзе зборнай Польшчы. Напрыклад, у 1924 годзе адзін з медалёў атрымаў Адам Крулікевіч, які нарадзіўся ў польскай сямʼі, якая жыла ў Львове.

Так было і на наступных Алімпіядах, таксама спартоўцы, якія нарадзіліся на крэсах, заваёўвалі медалі, святкавалі поспехі і гулялі ў зборнай Польшчы. Такім прыкладам можа быць Уладзіслаў Комар ці славуты Уладзіслаў Казакевіч, які нарадзіўся ў Салечніках на цяперашнім літоўска-беларускім памежжы. На выставе мы прадстаўляем выдатны фотаздымак пасля яго трыумфу ў Маскве ў 1980 годзе, калі ён заваяваў залаты медаль у апорным скачку, нягледзячы на непрыязнасць мясцовай савецкай публікі. На нашай выставе можна пабачыць вядомае фота, якое паказвае знакаміты жэст Казакевіча. (Жэст па локаць – вульгарны выраз адмовы, паказаны польскім атлетам пасля перамогі на Алімпіядзе-80 у Маскве ў 1980 г. Быў успрыняты польскі грамадствам, як сімвал супраціву маскоўскай дамінацыі ва Усходняй Еўропе. Тэрмін Gest Kozakiewicza з таго часу ў Польшчы стаў неалагізмам – рэд.)

Неўзабаве распачнецца Алімпіяда ў Парыжы. Магчыма вы можаце распавесці цікавыя факты пра польскую зборную сёлета?

– У цяперашняй зборнай Польшчы больш жанчын, чым мужчын, што цікава. У нашым выпадку гэта ўпершыню. У іншых краінах, напрыклад, у ЗША, нават здаралася, што жанчыны выйгравалі больш медалёў, чым мужчыны. Думаю, што польская каманда, у адрозненне ад Гульняў у Парыжы ў 1924 годзе, настроена больш аптымістычна. Тады мы ехалі вучыцца, цяпер едзем заваяваць як мага больш медалёў.

Выставу «Смак алімпійскага поспеху» можна паглядзець да канца кастрычніка.

эж