У 2021-2023 гадах дзякуючы польскай дапамозе праводзілася праграма ў 13 гарадах Эфіопіі. Гэта была экспертная і тэхнічная падтрымка Пажарнай службы і службы хуткай дапамогі, якая падпарадкоўваецца Міністэрству аховы здароўя Эфіопіі. Праект прайшоў паспяхова. Кожны з цэнтраў хуткай дапамогі ў гэтых месцах добра абсталяваны.
Новы этап польскай дапамогі Фонд «Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі» скіруе на навучанне пажарных службаў у сталіцы і хуткай дапамогі, якая прыналежыць да Пажарнай службы. У Эфіопіі, у прыватнасці ў сталіцы Адыс-Абебе, існуе выразны падзел на хуткую дапамогу Міністэрства здароўя і Пажарнай службы.
Каардынатар праекту «Польскага цэнтру міжнароднай дапамогі» ў Эфіопіі Адам Кукліньскі тлумачыць, што Эфіопія з’яўляецца дзяржавай рэгіёну, якая дынамічна развіваецца. У дадзены момант краіна мае 120 млн жыхароў. Паводле прагнозаў, гэтая лічба будзе расці.
- Адыс-Абебе расце. Па прычыне збройнага канфлікту, грамадзянскай вайны, якая працягвалася ў 2021-2022 на поўначы краіны, многія жыхары ўцякалі ў сталіцу, шукаючы бяспекі і магчымасці зарабіць. Калі дадаць пандэмію кавіда, то ўсё гэта прычынілася да таго, што Эфіопія апынулася ў вельмі складанай сітуацыі – і эканамічна, і палітычна. Для польскага Міністэрства замежных спраў і польскай замежнай дапамогі гэта прыярытэтная краіна. Мы стараемся падтрымліваць эфіопаў у асноўных справах. Паводле нас, пажарныя і выратавальныя службы – гэта асноўныя патрэбы. Мы бы хацелі, каб кожны меў да іх доступ.
Адам Кукліньскі расказвае, што Адыс-Абебе, якая павінна быць узорам працы згаданых службаў, сама не ў стане справіцца з правільным забеспячэннем працы службаў. Адыс-Абебе мае шмат праблем, тыповых для гэтага гораду. Польская дапамога павінна дапамагчы з імі спраўляцца, кажа наш суразмоўца. Сярод іншага будзе аказаная падтрымка для адукацыйнага цэнтра:
-У іх ёсць адукацыйны цэнтр, была рэалізаваная інвестыцыя ў будынак, але ім не хапае досведу. Таксама не хапае тэхнікі. Мы акажам і экспертную падтрымку, і тэхнічную. Так, каб яны былі ў стане праводзіць навучэнне на найвышэйшым узроўні, паколькі гэта потым перакладаецца на якасць паслуг.
Амбасадар Польшчы ў Эфіопіі Пшэмыслаў Пробак пацвярджае, што вопыт, які польскія спецыялісты перадаюць эфіопам, з’яўляецца ўнікальным у маштабе цэлай краіны:
-Узровень мясцовых частак Пажарнай службы яшчэ не адпавядае стандартам, да якога мы прызвычаеныя ў Польшчы. Калі атрыманыя тут уменні будуць добра выкарыстаныя, то ў практыцы будзе выратаванае не адно жыццё.
Адам Кукліньскі гаворыць, што часта жыхары не разумеюць, як пажарныя службы могуць ім дапамагчы. Некаторыя не ведаюць нумару выратавальных служб:
-Тое, што службы не прыехалі, ці прыехалі праз гадзіну, гэта не вынік таго, што яны доўга ехалі, а вынік таго, што яны позна атрымалі паведамленне. Там няма аўтаматычнай рэакцыі: пажар, значыць звонім ў Пажарную службу. Службы стараюцца данесці гэтую інфармацыю да лакальных жыхароў, а мы, як «Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі», будзем у стане дапамагчы ім з навучаннем, каб падняць якасць гэтых паслуг.
Яшчэ адным элементам падтрымкі з’яўляюцца ветэрынарныя службы, якія ў краіне не найлепш развітыя. Польская дапамога будзе скіраваная на падтрымку праграм вакцынацыі быдла ў паўднёвым рэгіёне, кажа Адам Кукліньскі:
- Праблема, якая там паяўляецца, тычыцца многіх плямёнаў, якія раней жылі з турызму. Аднак у выніку пандэміі і ўнутраных канфліктаў турыстычны рух зменшыўся. Акрамя адсутнасці турыстаў лакальныя супольнасці змагаюцца з сушай і хваробамі жывёлы. Узнікаюць канфлікты, адныя плямёны крадуць быдла ў іншых. Дадаткова некаторыя хваробы, як сонная хвароба, пераходзяць з быдла на людзей. Ва ўсёй гэтай сітуацыі мы невялікім коштам можам дапамагчы з вакцынацыяй быдла. Таксама мы даставім інсектыцыды, каб мухі цэцэ не сядалі на быдла і не разносілі хваробаў. У гэтым пытанні мы дзейнічаем цалкам абапіраючыся на досвед лакальных арганізацый і адміністрацыі. Дзякуючы гэтаму мы ведаем іх патрэбы і можам зрабіць маленькі ўнёсак, каб аблегчыць лакальныя напружанні і канфлікты.
Нягледзячы на шматлікія складанасці і ўнутраныя канфлікты, кажа Адам Кукліньскі, Эфіопія – цікавая краіна. Эфіопская культура асаблівым чынам ганарыцца двума аспектамі – кухняй і музыкай.
-Эфіопія ганарыцца сваёй кухняй, асабліва бліном, які называецца інджэра. Яго робяць з лакальнага збожжа, тэфу. Яго ядуць падчас кожнага прыёму ежы. Гэта рознае мяса, прыгатаванае па-рознаму. Эфіопская кухня вядомае па ўсім свеце. Другой галіной з’яўляецца музыка і танец. Яны ўнікальныя ў сусветным маштабе. Часта гэта танцы, якія спалучаюць розныя этнічныя групы. Яны так адрозныя і незвычайныя, што я рэкамендую кожнаму. Эфіопцы вельмі ганарацца сваімі кухняў, танцамі, Эфіопіяй. Я б хацеў, каб палякі так ганарыліся сваёй краінай, як эфіопцы.
Польская дапамога ў Эфіопіі фінансуецца Міністэрствам замежных спраў. Кошт трохгадовага праекту складае больш за 6 мільёнаў злотых. Праект разлічаны на тры гады.
ав
слухайце аўдыё