Беларуская Служба

Палякі вучаць кенійцаў, як ратаваць людзей з абваленых будынкаў (ВІДЭА)

07.08.2024 10:23
Дзякуючы Польскаму цэнтру міжнароднай дапамогі колькасць пажарных брыгад у Кеніі павялічылася з 26 да 71, а колькасць пажарных — з 450 да больш чым 1500.
Аўдыё
  • Палякі вучаць кенійцаў, як ратаваць людзей з абваленых будынкаў (ВІДЭА)
Кенійскія выратавальнікі падчас навучанняфота: PCPM

Усяго цэнтр навучаў амаль 60% персанала Пажарнай службы ў Кеніі. У 2024-2026 гадах фонд будзе ствараць спецыялізаваную пошукава-выратавальную групу.

Праграму дапамогі і развіцця Кеніі фонд Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі рэалізуе дзесяць гадоў. У 2014 годзе фонд пачаў супрацу з лакальнымі пажарнымі службамі. Аказалася, што выклікаў, звязаных з працай гэтых службаў ёсць вельмі шмат, а польскія спецыялісты ў стане ім дапамагчы.

Сёння польскі фонд можа пахваліцца тым, што дапамогай ахоплівае амаль усё краіну – 43 з 47 рэгіёнаў. Праект дапамогі канкрэтна пажарным брыгадам завяршыўся ў 2023 годзе. Цяпер прыйшлі новыя выклікі, расказвае каардынатарка праекту фонду ў Кеніі Магдалена Яроцкая:

-Свет і глабалізацыя ідуць наперад. У Кеніі гэта дастаткова некантраляваны рост гарадоў. Гэта прычыняецца да частых абвалаў будынкаў. І на гэтым мы сёння засяроджваем сваю ўвагу. Дзякуючы супрацы з МЗС з чэрвеня бягучага году мы рэалізоўваем трохгадовы праект, які засяроджваецца менавіта на пошукава-выратавальных акцыях, тыповых падчас абвалаў будынкаў.

Спецыяліст расказвае, што цягне за сабой некатраляваны рост гарадоў:

-Мы заўважаем вельмі вялікі рост насельніцтва ў гарадах, асабліва ў такіх гарадах, як Найробі. Падлікі кажуць, што колькасць насельніцтва Найробі да 2050 году павялічыцца з няцэлых 5 мільёнаў жыхароў да 10 мільёнаў. Гарады вымушаныя рэагаваць на гэтыя змены ў вельмі хуткім тэмпе. Якім чынам? У вельмі хуткім часе ўзнікае шмат будынкаў. У месцах для гэтага непрызначаных, з неправераных матэрыялаў, з ціхім дазволам лакальных уладаў, якія выдаюць на гэта згоду. У выніку абвалы здараюцца часта.

Старшыня цэнтра Войцех Вільк кажа, што дадатковай прычынай будаўляных катастроф з’яўляюцца змены клімату. У месяцы, калі павінны быць суха, адбываюцца патопы, будынкі падмывае і яны абвальваюцца. У гэтых будынках знаходзяцца людзі. Пошукавыя і ратавальныя службы ў такіх выпадках неабходныя.

-У Кеніі вельмі моцная засуха. Уся паўночная частка краіны высушаная цалкам. Такой засухі Кенія не бачыла шмат гадоў. Звычайна пасля прыходзяць ліўні і паводкі. І гэтага мы вельмі баімся. Таму вельмі важна стварыць рэагаванне на паводкі. Жыхары Афрыкі ў прынцыпе не ўмеюць плаваць. Для іх любая паводка з’яўляецца нечым жахлівым, прыносіць з сабою смерць. Таму службам у Кеніі патрэбнае спецыялізаваныя выратавальныя службы. І безумоўна Кеніі патрэбныя спецыялісты па ратаванні людзей з абваленых будынкаў. На жаль, на дадзены момант, калі нехта апынуўся пад такімі заваламі, то для іх няма выратавання.

Польская дапамога складаецца з трох элементаў. Па-першае, ствараецца пошукава-выратавальная брыгада, якая будзе дзейнічаць галоўным чынам у Найробі. Па-другое, польскі бок будзе навучаць выратавальнікаў з гэтай брыгады, а па-трэцяе – абсталёўваць яе частку, працягвае Магдалена Яроцка:

-Мы будзем разбудоўваць спецыялістычную інфраструктуру. У нас у планах разбудаванне двух спецыялістычных машын, якія служаць для перавозкі і каманды, і тэхнікі. Таксама мы будзем працаваць над аказаннем падтрымкі іншым рэгіёнам Кеніі, каб гэтая дапамога лакальным супольнасцям аказвалася як мага хутчэй.

Магдалена Яроцка гаворыць, што яны прытрымліваюцца прынцыпа: найпрыгажэйшай справай у жыцці з’яўляецца ратаванне жыцця іншых. Калі мы здольныя падтрымаць іншыя краіны, якія маюць праблему з развіццём службаў, то мы гэта робім, кажа наша госця. У Кеніі на 50 мільёнаў жыхароў – 1500 пажарнікаў. Дзякуючы польскаму фонду гэтая лічба на працягу апошніх дзесяці гадоў вырасла ўтрая, а гэта і так мала.

-Усе краіны Еўрасаюзу ўзялі на сябе абавязацельствы, што будуць такую дапамогу аказваць краінам глабальнага поўдня. Гэта краіны, якія па эканамічных і сацыяльных прычынах спраўляюцца з гэтымі праблемамі горш. У супрацы з МЗС фонд Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі мае шанец такія праекты развіваць. Лічыцца, што, каб дапамога ў развіццё прынесла эфект, павінна працягвацца каля 20 гадоў. І мяне сапраўды радуе, што наш цэнтр гэта робіць ужо 10 гадоў. Гэта цудоўна. Мы бачым сістэмныя змены. Гэта не так, што мы праводзім курсы, а потым усе расплываецца. Гэтыя людзі хваляцца сваімі поспехамі, іх заўважаюць на дзяржаўным узроўні.

Магдалена Яроцка адзначае, што прыватна захапляецца разнастайнасцю культуры Кеніі. Гэта краіна, дзе змешваюцца многія культуры і традыцыі:

-Я раю наведаць Кенію, але пры ўмове, што гэта адбываецца ў іншых умовах, чым нашыя. Часамі можна здзівіцца, на колькі іншым можа быць жыццё чалавека, які жыве ніжэй за мяжу галечы, а з іншага боку, якое багацце мае Кенія. Я маю на ўвазе не толькі навакольнае асяроддзе, але і развіццё гарадоў. Раёны, якія я бачыла ў Кеніі, я не бачыла нідзе. Цудоўная сумесь культур. Сумесь ісламу і хрысціянства, сумець індуізму з прадстаўнікамі Еўропы. Дадаткова культура, музыка, вельмі смачная ежа. Мяне гэта кожныя некалькі месяцаў, а часамі і кожныя некалькі тыдняў, калі я туды езджу, захапляе. Рэкамендую.

Новы праект дапамогі Кеніі разлічаны на наступныя тры гады.

ав

слухайце аўдыё