Беларуская Служба

Эксперты: вынік польскай зборнай на Алімпіядзе ў Парыжы мусіць быць імпульсам для змен

12.08.2024 15:07
Алімпійскія гульні ў Парыжы не былі спрыяльнымі для польскай зборнай, хаця каманда заваявала дзесяць медалёў.
Аўдыё
  • У 2022-2024 гадах фінансаванне Польскага алімпійскага камітэту перавысіла 92 мільёны злотых.
                   , 11  2024 .
Дар'я Пікулік з Польшчы святкуе другое месца ў жаночым омніуме спаборніцтваў па веласпорце на трэку падчас Алімпійскіх гульнящ у Парыжы, 11 жніўня 2024 г.PAP/EPA/ERIK S. LESSER

Перадалімпійскія надзеі польскай зборнай былі большымі.

Польскі спорт патрабуе сістэмнага ўмяшання – кажа спартыўны журналіст Дарыюш Урбановіч. У эфіры Радыё Trójka ён падкрэсліў, наколькі вялікім натхненнем з'яўляюцца гульні для маладых спартсменаў:

— Ёсць вялікі акцэнт на прафесійны спорт, бо ё найважнейшы, гэта вядома. Але поспехі, зоркі, папулярнасць у інтэрнэце – таксама маюць значэнне. І сітуацыя паказвае, што мала хто ідзе да лакальных дзіцячых спартыщных клубаў. І Гульні мусяць граць ролю суперпрапаганды спорту.

Агульны медальны залік Польшчы — дзесяць узнагарод.

  • Першы медаль для Польшчы здабыла Клаўдзія Зволіньска — 2-е месца, срэбра, у слаламе К1 на байдарках.
  • Бронзу Алімпійскіх гульняў заваявалі польскія фехтавальшчыцы Рэната Кнапік-Мязга, Аляксандра Ярэцка, Марціна Сватоўска-Венгларчык і запасная Аліцыя Класік.
  • Весляры, «двойка» ў складзе Дамініка Чаі, Фабіяна Бараньскага, Міраслава Зентарскага і Матэвуша Біскупа — бронзавы медаль.
  • Іга Свёнтэк прывезла бронзавы медаль з Парыжа, перайграўшы ў матчы за 3-е месца славачку Ганну Караліну Шмідлаву.
  • Аляксандра Міраслаў і Аляксандра Калуцкая заваявалі залаты і бронзавы медалі адпаведна ў спабрніцтвах па спартыўным скалалажанні на час.
  • Бронзу заваявала Наталля Качмарэк у бегу на 400 метраў.
  • Срэбра ў каманды па валейболе.
  • Таксама срэбны медаль заваявала 20-гадовая баксёрка Юлія Шарамета.
  • Дар'я Пікулік заваявала сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў па веласпорце на трэку. Полька заняла другое месца ў мнагабор'і омніум. Гэта быў дзясяты медаль польскай зборнай у Парыжы.

. .

Каміль Вольніцкі, галоўны рэдактар медыя «Спартыўны агляд» (​​Przegląd Sportowy), назваў Алімпійскія гульні ў Парыжы сярэднім вынікам для Польшчы:

— Гэтыя Гульні для палякаў былі сярэднімі, наш спорт ёсць сярэднім, і гэта пацвердзілася ў Парыжы. У Токі медалёў было значна больш. За апошнія тры гады крыху замазалася карціна, калі шмат людзей прыйшлі ў некаторыя дысцыпліны. Але Парыж пацвердзіў, што гэта не працуе па аналогіі, як бы нехта ідзе ў краму і купляе шакаладкі, медалі так не купляюць. Апрача грошай трэба мець намер, канцэпцыю, праект і ў тым кірунку планаваць. Я маю ўражанне, што ў многіх дысцыплінах спорту ў Польшчы такіх канцэпцый не было.

На думку Каміля Вольніцкага, вялікую ўвагу трэба надаваць спорту для самых маладых, а не прыцягненню да адказнасці актывістаў.

Міністр спорту Польшчы Славамір Нітрас (Sławomir Nitras) адрэагаваў на крытычныя заўвагі, ён апублікаваў у сацыяльных сетках графік, які паказвае фінансаванне летніх алімпійскіх відаў спорту з дзяржбюджэту ў 2022-2024 гадах. Найбольш — 74 мільёны 596 тысяч злотых — было выдадзена Польскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Шмат было выдаткавана таксама на Польскую асацыяцыю паруснага спорту. Гэта сума складае 30 мільёнаў 103 тысячы злотых. Польшчу ў гэтым полі прадстаўлялі дзесяць спаборнікаў, але яны не заваявалі ніводнага медаля.

У запісе на платформе X міністр спорту Польшчы падкрэсліў, што спартсмены, заўзятары і ўся грамадскасць маюць права ведаць, колькі каштуе падрыхтоўка польскіх спартоўцаў да Гульняў. «Гэтыя веды павінны стаць прадметам дыскусіі аб эфектыўнасці фінансавання польскага спорту, асобных спартыўных таварыстваў і Польскага алімпійскага камітэта», — напісаў кіраўнік міністэрства.

Міністр паведаміў, што ў 2022-2024 гадах фінансаванне Польскага алімпійскага камітэту перавысіла 92 мільёны злотых. Гаворка ідзе пра грошы Мінспорту і дзяржаўнага бюджэту. У сваю чаргу больш за 785 мільёнаў злотых з бюджэту было выдаткавана на алімпійскія спартыўныя асацыяцыі. Найбольш шчодра фінансаваная Польская лёгкаатлетычная асацыяцыя прынесла Польшчы толькі адзін медаль.

Што ў суседзяў?

Літва прадставіла на Алімпіядзе 51 спартоўца, і здабыла чатыры медалі.

Украіна заваявала ў Парыжы 12 алімпійскіх медалёў і заняла 22-е месца ў медальным заліку. Гэта адзін з горшых вынікаў у гісторыі ўкраінскіх алімпійскіх спаборніцтваў. Аднак для ўкраінцаў гэта не самае галоўнае. Кожны конкурс быў магчымасцю прадставіць колер краіны, якая змагаецца з агрэсіяй Расіі.

Паводле афіцыйных звестак, за час вайны загінула ўжо больш за 400 украінскіх спартоўцаў і трэнераў — большасць з іх на фронце, са зброяй у руках.

Беларусь

У Алімпіядзе спаборнічалі 17 атлетаў з беларускім грамадзянствам. Але яны выступалі пад нейтральным сцягам. Гэта вынік санкцый за саўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны

Спартоўцы здабылі чатыры медалі. У скачках на батуце выйграў золата Іван Літвіновіч, а Віялета Бардзілоўская была другой. Серабро заваяваў прадстаўнік акадэмічнага веславання Яўген Залаты, а цяжкаатлет Яўген Ціханцоў стаў бронзавым прызёрам. Беларусь агульным у медальным заліку не ўдзельнічала, то бок гэтыя медалі разглядаюцца як персанальныя дасягненні спартоўцаў.

Парыж развітаўся з Алімпійскімі гульнямі, але ўжо праз 16 дзён стартуюць Паралімпійскія гульні.  Адкрыццё мерапрыемства адбудзецца 28 жніўня. Цырымонія адкрыцця, як і ў выпадку з Алімпіядай, упершыню ў гісторыі пройдзе на адкрытым паветры, у асяроддзі найпрыгажэйшых помнікаў і вуліц Парыжа. Наступныя Алімпійскія гульні адбудуцца праз чатыры гады, прымаць іх будуць ЗША ў горадзе Лос-Анжэлес.

PAP/IAR/вх