Беларуская Служба

На Telegram дзейнічае канал, праз які расійскія службы вярбуюць дыверсантаў у краінах Заходняй Еўропы

14.08.2024 16:01
Аўтары журналісцкага расследавання звяртаюць увагу на тое, што вярбоўшчыкі выдаюцца за вагнераўцаў.
Аўдыё
  • На Telegram дзейнічае канал, праз які расійскія службы вярбуюць дыверсантаў у краінах Заходняй Еўропы
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія не абмяжоўваецца класічнай вайной супраць Украіны. Цягам апошніх гадоў, яна таксама актывізавала варожыя гібрыдныя дзеянні, асабліва супраць тых краінаў Захаду, якія выказаліся па баку Украіны і падтрымліваюць украінцаў, як у ваенным, так і гуманітарным плане.

Адным з прыкладаў гібрыднай вайны з’яўляюцца дыверсійныя дзеянні. Апошнім часам сусветныя СМІ часта паведамляюць, пра падпалы, у тым ліку складоў з тэхнікай для ўкраінскай арміі, заводаў, якія маюць дачыненне да ваеннай вытворчасці, гандлёвых цэнтраў іг.д.



Надоечы, сайт OKO.press паспрабаваў раскрыць, як Расія, між іншым, пры дапамозе сацсетак, вярбуе дыверсантаў на Захадзе.

Двое інфарматараў OKO.press, выдаючы сябе за несапраўдных асоб, усталявалі кантакт з расійскімі вярбоўшчыкамі ў сацыяльнай сетцы Telegram-канал.

Хутчэй за ўсё, афіцэры расійскіх службаў, якія назвалі сябе вагнераўцамі, пачалі размовы пра дыверсійныя акцыі, якія можна было б правесці ў Польшчы.

Такім чынам стаў вядомым механізм, які выкарыстоўваюць расійскія службы, каб знайсці людзей у Польшчы і краінах Заходняй Еўропы і даручыць ім правядзенне дыверсійных акцыяў і назіранне за перамяшчэннем войскаў на тэрыторыі краіны, расказвае аналітык сацыяльных сетак Анна Мяжыньска(Anna Mierzyńska), якая супрацоўнічае з парталам OKO.press:

- Пра тое, што вярбоўка ў такія дыверсійныя, сабаражныя ці тэрарыстычныя акцыі  праходзіць пры дапамозе платвормы Telegram-канал службы розных краінаў казалі ўжо больш за год. Гэта пацвердзілі таксама паказанні затрыманых здзяйсняльнікаў злачынстваў. Дарэчы, нашыя інфарматары ідэнтыфікавалі канкрэтны канал, такой вярбоўкі. Яны паспяхова ініцыявалі дзве размовы з вярбоўшчыкамі. Аказалася, што такім простым чынам можна наладзіць кантакт з расійскім бокам і, у тым ліку абмеркаваць падрабязнасці акцыі: узнагароджанне, характар акцыі, месца, спосаб правядзення. Падсумоўваючы, сам механізм вярбоўкі вельмі просты і ён абмяжоўвае да мінімуму рызыку для расійскага боку. Бокам, які нясе рызыку з’яўляецца асоба, якая абавязваецца здзейсніць акт дыверсіі. Зразумела яны робяць гэта за грошы – расійскі бок ім абяцае, што за рэалізаваную акцыю атрымаюць значную суму.

Расійскі бок абяцае выплаціць сродкі дыверсантам толькі пасля выканання акцыі. Аўтары журналісцкага расследавання звяртаюць увагу на тое, што вярбоўшчыкі выдаюцца за вагнераўцаў. Гэта дазваляе, між іншым, расійскім уладам апраўдвацца, што з актамі дыверсіі не маюць нічога агульнага:

- Эксперты звяртаюць увагу, што вагераўцы – гэта брэнд вядомы ў Еўропе. Лічыцца таксама, што ён можа ўспрымацца „больш прыхільна”, чым супраца з ГРУ і любой іншай расійскай службай. Гэта адна з прычынаў, для якой расійскія службы могуць хавацца за гэтым „брэндам”. Нагадваю, пасля смерці спонсара і заснавальніка „Групы Вагнера” Прыгожына ў мінулым годзе, ваенная кампанія была ліквідаваная. Частка наймітаў зараз ваюе ў Афрыцы. У сваю чаргу каналы кантактаў у сацсетках пераняла расійская ўлада, у прыватнасці спецслужбы. Таму, калі ў сацсетках нехта выдаецца за вагнераўца, то ўпэўнена ён ім не з’яўляецца. Хутчэй за ўсё, гэта прадстаўнік расійскіх спецслужбаў.

Паводле OKO.press, расійскія афіцэры прапануюць шматтысячную ўзнагароду за буйную тэрарыстычную аперацыю на Захадзе. Яны абяцаюць выплаціць узнагароду ў крыптавалютах.

Кім з’яўляюцца асобы, якія дамаўляюцца з расійскімі вярбоўшчыкамі? Якія характэрныя рысы патэнцыйных дыверсантаў? Анна Мяжыньская, звяртае ўвагу, што часта вырашальнае значэнне мае фінансавы фактар:

- Найчасцей такі кантакт наладжваюць асобы, якія патрабуюць грошай. Па гэтай прычыне яны вырашаюцца на правядзенне дыверсійнай ці тэрарыстычнай акцыі. Напэўна, гэта таксама асобы, якія прадстаўляюць адпаведным светапогляд і наогул бяруць пад увагу такую магчымасць супрацы з Расіяй. Прычынай можа быць таксама складаная жыццёвая сітуацыя.(…)Нагадваю, раней у Польшчы была ліквідаваная шпіёнская сетка, члены якой таксама вербаваліся пры дапамозе сацсетак. Яны перадавалі расійскаму боку інфармацыю аб перамяшчэнні войскаў і ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Польшчы. Гэта былі маладыя асобы. Часта замежнікі, у тым ліку грамадзяне Беларусі і Украіны. Яны былі ў цяжкім матэрыяльным становішчы. У Польшчы не маглі знайсці працы. Сярод людзей, асуджаных за шпіянаж, была таксама непаўнагадовая асоба. Усё ж я б не рабіла агульных высноваў з гэтых выпадкаў. Меркаванне, што робяць гэта выключна маладыя асобы можа быць несапраўдным і  зманлівым. На самой справе мы не ведаем, дзе, калі і каго Расія завербавала, таму і не можам рабіць паспешлівых высноваў па пытанні, якія асобы схільныя прадпрымаць такія дзеянні.

Якую ролю падчас вярбоўкі адыгрывае пытанне канкрэтнага грамадзянства і нацыянальнасці? Паводле эксперткі, цяжка адназначна адказаць на гэтае пытанне, але несумненна адным з фактараў можа быць адсутнасць моўнага бар’еру:   

- Тут пад увагу трэба браць шмат фактараў. Па-першае, украінцы паходзяць з розных куткоў Украіны. Частка з іх мела і надалей мае пра-расійскія погляды. Частка наадварот, а гэта бачна на прыкладзе гераічнай барацьбы за незалежнасць з Расіяй. Таксама веданне расійскай мовы спрыяе наладжанні гэткіх кантактаў; тое, што яны праглядаюць расійскамоўныя каналы ў сацсетках. Між тым, менавіта пры дапамозе такіх каналаў рассылаюцца запрашэнні да пашырэння сувязі на каналах вярбоўкі. Тое ж самае тычыцца беларусаў і наогул грамадзян постсавецкай прасторы. Падсумоўваючы, адным з фактараў можа быць адсутнасць моўнага бар’еру і ў некаторых выпадках таксама супадзенне меркаванняў, а таксама складанае матэрыяльнае становішча, напрыклад, на эміграцыі. Я навязала да беларусаў і ўкраінцаў, на падставе канкрэтнага выпадку, які быў выяўлены і пацверджаны. Тым не менш, я абсалютна не сцвярджаю, што расіяне вярбуюць выключна прадстаўнікоў згаданых нацыянальнасцей. Паводле мяне, яны вярбуюць усіх, каго ім удасца, а пра многія асобы мы зараз проста не ведаем.   

Ці зараз, калі мы ведаем збольшага, у чым заключаецца механізм вярбоўкі ў сацсетках, ведаем таксама як пазбягаць небяспекі:

- Расія праводзіць вайну, а гэты від (гібрыдны –рэд.) ейнай дзейнасці сведчыць аб тым, што не толькі супраць Украіны, а таксама краінаў, якім афіцыйна аб гэтым не абвяшчала. Гэта за тое, што яны выказаліся па баку Украіны і дапамагаюць ёй. Былы кіраўнік ваеннай контрвыведкі генерал Пытэль, каментуючы нашае расследаванне механізмаў вярбоўкі, падкрэсліў, што Расія не прытрымліваецца ніякіх прынцыпаў, то бок яна праводзіць дыверсійныя і тэрарыстычныя дзеянні на тэрыторыі краінаў, з якімі яна не ў канфлікце – прынамсі афіцыйна. У сваю чаргу, калі Расія не прытрымліваецца прынцыпаў, то гэта, у дадзенай сітуацыі, для нас азначае абмежаваныя магчымасці ўплыву на яе. Расійскія ўлады ацэньваюць гібрыдныя дзеянні з пункту гледжання паспяховасці(…). Што могуць зрабіць заходнія краіны? З аднаго боку дзейнічаць сістэмна. Гаворка ідзе пра, спецслужбы, органы аховы правапарадку і судовае пакаранне дыверсантаў. З другога боку, трэба быць асцярожным у сацсетках. Перасцерагаць сваіх блізкіх і знаёмы, не наладжваць падазроных кантактаў. Мы падкрэсліваем, што тэрарыстычныя, дыверсійныя і шпіёнскія акцыі – гэта злачынства, за якое пагражае пакаранне ад некалькіх да больш за 10 гадоў турмы. Гэта трэба браць пад увагу.

- нагадала аналітык сацыяльных сетак Анна Мяжыньская(Anna Mierzyńska), суаўтарка журналісцкага расследавання на тэму, як расіяне вярбуюць людзей для тэрарыстычных і дыверсійных дзеянняў у заходніх краінах, у тым ліку ў Польшчы.

хс/аз

Суд у Польшчы шукае дваіх украінцаў, якія ўхіляюцца ад адбыцця пакарання за шпіянаж для Расіі

12.07.2024 11:30
Двое ўкраінцаў, асуджаных за шпіянаж на карысць Расіі, дагэтуль хаваюцца перад адбыццём, прысуджанага ім у Польшчы тэрміну.