Беларуская Служба

Гендырэктар Ryanair: Немцы і ірландцы – самыя агрэсіўныя пасажыры

28.08.2024 12:30
Расце колькасць агрэсіўных паводзін пасажыраў падчас рэйсаў. У гэтым вінаватыя - наркотыкі і алкаголь.
Ryanair
RyanairAutorstwa Michael Oldfield - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=87216124

Генеральны дырэктар Ryanair скардзіцца на агрэсіўныя паводзіны пасажыраў. Паводле яго, прычына -  алкаголь і наркотыкі. Майкл О'Ліры, якога цытуе Sky News, пераконвае, што аднымі з найбольш небяспечных з’яўляюцца рэйсы з Ібіцы, таму па гэтым маршруце былі ўведзеныя дадатковыя абмежаванні. Праблемнымі ён назваў і палёты з Германіі, паведамляе Next Gazeta.pl.

Колькасць неадэкватных паводзін пасажыраў падчас рэйсаў ірландскай бюджэтнай авіякампаніі вырасла прыкметна.

„Раней п'яныя пасажыры проста засыналі. Але цяпер яны дадаткова прымаюць наркотыкі, змешваюць іх з алкаголем і ў выніку мы атрымліваем больш агрэсіўных пасажыраў, якімі цяжка кіраваць”,  - сказаў гендырэктар Ryanair. Ён дадаў, што агрэсіўныя паводзіны скіраваныя не толькі ў адносінах да экіпажа, але і ў адносінах да іншых пасажыраў, бойкі паміж якімі становяцца ўсё больш частымі, дадае The Telegraph.

О'Ліры паясняе, што, хаця праблема закранае розныя авіякампаніі па ўсёй Еўропе, то ёсць некаторыя рэйсы, дзе сітуацыя „прыкметна горшая". Ён назваў злучэнні з месцаў адпачынку такіх, як Ібіца або грэцкія выспы - у Глазга, Манчэстэр, Ліверпул і Эдынбург.

Ён таксама сказаў, што ў круізах, якія лётаюць па згаданых маршрутах ажыццяўляецца дадатковы кантроль багажу, а таксама забарона ўносіць на борт бутэлькі з вадой, паколькі аказалася, што часта яны напоўненыя алкаголем.

Паводле кіраўніка авіякампаніі Ryanair, праблемы ўзнікаюць таксама на рэйсах у і з Ірландыі і Германіі.

Цікава, што неадэкватныя паводзіны часта дэманструюць асобы, ад якіх мы гэтага не чакаем – якія, скажам так, не адпавядаюць ніводнаму профілю.

Майкл О'Ліры выказаў здагадку, што з гэтай праблемай можна змагацца, забараніўшы прадаваць пасажырам больш, чым два алкагольныя напоі на адзін пасадачны талон перад пасадкай у самалёт.

„Большасць нашых пасажыраў прыязджае ў авіяпорт за гадзіну да адпраўлення. Гэтага часу ўсяго хопіць на два напоі. Але, калі іхны рэйс затрымліваецца, яны п’юць на многа больш. Ідзіце і выпіце кубак кавы ці гарбаты. Рэйс - гэта не паездка для алкаголікаў”, - нагадаў Майкл О'Ліры.

аз