Беларуская Служба

«Мы баяліся кучы смецця, але мясцовыя выдатна зразумелі ідэю сацыяльнай крамы» (ФОТА)

08.10.2024 10:10
Пра ўкараненне ідэі сацыяльных крамаў у Польшчы, расказвае дырэктарка «Дома пад Цісам» у Эльблёнгу Юстына Дукс.
Аўдыё
  • «Сацыяльная крама пад Цісам»
«Дом пад Цісам» у Эльблёнгу Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На пачатку 2020 года ў новаадкрытым Цэнтры сацыяльнай інтэграцыі «Дом пад Цісам» у Эльблёнгу (Elbląg) на поўначы Польшчы адкрылася першая сацыяльная крама ў гэтым горадзе. Эльблёнгская асацыяцыя падтрымкі няўрадавых ініцыятываў EWSIP, натхнёнaя працай падобных арганізацыі за мяжой, у тым ліку, у Вялікабрытаніі і Бельгіі, вырашыла ўкараніць ідэю сацыяльных крамаў у Польшчы.

«Сацыяльная крама пад Цісам» размяшчаецца ў гістарычным будынку з 1905 года на беразе ракі Эльблёнг. Сядзіба крамы сама сабой уяўляе цікавую гісторыю. Да таго, як будынак пачаў выконваць ролю сядзібы Цэнтра сацыяльнай інтэграцыі, прайшоў грунтоўны рамонт, успамінае кіраўнічка «Дома пад Цісам» Юстына Дукс (Justyna Duks):

- Раней у гэтым будынку была майстэрня каменячоса, таму падчас рамонту мы знаходзілі цэлыя каменныя пліты. Пазней тут была старая мылаварня. У сваю чаргу з 1980-х гадоў мінулага стагоддзя тут размяшчаліся будаўнічыя склады. Пазней будынак стаяў і прыходзіў у заняпад. Калі мы яго адкупілі ад горада ў ім нават вокнаў не было, агулам яму пагражаў знос.

«Дом пад Цісам» у Эльблёнгу/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ «Дом пад Цісам» у Эльблёнгу/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Зараз у будынку знаходзяцца: Дом суседскіх сустрэчаў, Цэнтр сацыяльнай інтэграцыі, танны гатэль на некалькі пакойчыкаў, майстэрні, у тым ліку кравецкая, абіўная, па рамонце мэблі, а таксама згаданая ўжо «Сацыяльная крама пад Цісам»:

У чым ідэя такой крамы? У кожнага з нас ёсць такія рэчы; такія прадметы, якія нам ужо не патрэбныя, але, па эмацыйных прычынах, мы іх не хочам выкінуць. У такой сітуацыі сацыяльная крама вельмі прыдатная, кажа Юстына Дукс:

- Шмат асобаў прыглядаліся да нашай крамы і правяралі, ці гэта спрацуе. У нас таксама было шмат сумневаў. Перш за ўсё, мы баяліся, што раніцай перад крамай будзем сустракаць смеццезвалку, то бок шмат сапсаваных і абсалютна непрыдатных рэчаў. На шчасце, гэтага не адбылося. Цягам першага года нашай дзейнасці, а гэта быў 2020 год - перыяд пандэміі COVID-19 і звязаных з гэтым усялякіх абмежаванняў - жыхары Эльблёнга перадалі нам больш за 6 тысяч розных прадметаў. У наступным годзе – больш за 10 тысяч. Зараз аказваецца, што ў нас мала месца, каб задаволіць мясцовыя патрэбы. Мясцовыя жыхары лічаць нашую краму карыснай.

«Сацыяльная крама пад Цісам»  / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ «Сацыяльная крама пад Цісам» / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На першы погляд усё выглядае проста, але для саміх заснавальнікаў сацыяльная крама была новым досведам і выклікам, успамінае кіраўнічка «Дома пад Цісам»:

- Мы вучыліся на ўласным вопыце. Напрыклад, нам трэба было навучыцца, што маем права  сказаць «не» - адмовіцца прыняць прапанаваныя рэчы; вучыліся ацэньваць, якую рэч мы ўстане вярнуць у абарачэнне, беручы пад увагу кошт ейнага захоўвання, аднаўлення іг.д. Мы вучыліся аналізаваць, ці згаданая рэч знойдзе аматара; ці мы ўстане яе аднавіць, ці маем месца, каб яе захоўваць. Мы таксама вучыліся рабіць ацэнку вартасці дадзенай рэчы – гэта не простая справа, бо цана дадзенага прадмета не можа быць занадта нізкай, але і не занадта высокай - гэта ж сацыяльная крама, адной з мэтаў якой з’яўляецца доступ да танных рэчаў. Думаю, што па гэтай справе пасля чатырох гадоў у нас свой досвед ужо ёсць.

Важна, што сродкі атрыманыя з продажу прапанаваных у краме рэчаў, прызначаюцца, як на дзейнасць Цэнтра сацыяльнай інтэграцыі, так і пералічваюцца ў фонд падтрымкі, якім могуць карыстацца жыхары Эльблёнга:

- Частка сродкаў з продажу рэчаў у нашай краме, асабліва дэкаратыўных прадметаў, пералічваецца на грантавы рахунак фонду Эльблёнгскай асацыяцыi падтрымкі няўрадавых ініцыятыў (поль. ESWIP). Ім могуць карыстацца жыхары горада і рэгіёну. Ідэяй згаданага фонду была прастата і шматмэтавасць. Напрыклад, жыхары могуць скарыстацца сродкамі на рэалізацыю розных мясцовых ініцыятываў. Напрыклад, на дапамогу асобам, якія змагаюцца з фінансавымі праблемамі. Сродкі з фонду прызначаліся, напрыклад, на аплату неабходнага перакладу медыцынскай дакументацыі. Гаворка ідзе пра невялікія суму: 2-3 тысячы злотых. Ідэя фонду такая, каб ён быў даступны для як найбольшай колькасці жыхароў.

Філіжанака, набытая ў «Сацыяльнай краме пад Цісам»/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Філіжанака, набытая ў «Сацыяльнай краме пад Цісам»/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сацыяльную краму, якая дзейнічае ў «Доме пад Цісам» ахвяравальнікі прыносяць розныя рэчы. Юстыне Дукс запомніліся некалькі выключных выпадкаў:   

- Выпадак, які мне запомніўся: у першым годзе нашай дзейнасці, да нас прыйшла пара –старэйшыя людзі. Яны прынеслі з самой цытру і старую пішучую машынку. Гэта былі іхныя шлюбныя падарункі, таму не хацелі іх выкінуць і вырашылі, што дзякуючы нашай краме, згаданыя рэчы камусьці спатрэбяцца. Яны былі ўдзячныя за тое, што ёсць такое месца, як нашая крама. Я памятаю таксама мужчыну, які аддаў нам сваю калекцыю кніжак – гэта быў здаецца цыкл «Star Wars» - якую збіраў на працягу значнай часткі свайго жыцця. Калекцыя аказалася каштоўнай. Дарэчы, навіна пра кніжкі хутка распаўсюдзілася і нас пачало наведваць шмат калекцыянераў. Кніжкі хутка прадаліся. Гэта два прыклады, якія мяне асабіста кранулі. Дарэчы, практычна кожны год нам здараюцца такія прыгожыя, сентыментальныя гісторыі.

«Дом пад Цісам» i «Сацыяльная крама пад Цісам» у Эльблёнгу / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ «Дом пад Цісам» i «Сацыяльная крама пад Цісам» у Эльблёнгу / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сацыяльная крама - гэта прыклад цыркулярнай эканомікі і філасофіі здаровага сэнсу не марнаваць тавары, падоўжыць іх жыццё як мага даўжэй. У доўгатэрміновай перспектыве гэта эканомія прыродных рэсурсаў і сыравіны, пераконвае Юстына Дукс:  

- Дзейнасць нашай крамы мае таксама адукацыйнае вымярэнне. Даваць рэчам «другое жыццё» - гэта дзейнасць у трэндзе «цыркулярнай эканомікі», якая зараз таксама становіцца папульрняй. Мы стараемся таксама адукаваць у галіне аховы навакольнага асяроддзя - паказваем, што нашыя найбольш простыя рашэнні таксама могуць упісвацца ў эканомію рэсурсаў. Шмат асобаў можа скарыстацца тым, чаго мы не выкінем на смеццезвалку. Самае цікавае, зараз усё больш людзей заўважае каштоўнасць старых рэчаў, напрыклад, што старая мэбля - драўляная, якасная і зроблена належным чынам.

«Дом пад Цісам» у Эльблёнгу / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ «Дом пад Цісам» у Эльблёнгу / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У «Сацыяльную краму пад Цісам» можна прынесці прадметы штодзённага карыстання, мэбю, дэкаратыўныя прадметы, кніжкі, дробныя электрычныя і асвятляльныя вырабы. Пакуль, з-за адсутнасці месца, крама не прапануе вопраткі, хоць на Захадзе ў гэткіх месцах згаданы асартымент вельмі папулярны. Частку рэчаў атрыманых ад ахвяравальнікаў рамантуюць на месцы ў майстэрнях падапечныя Цэнтра сацыяльнай інтэграцыі. Пакупнікі, якія наведваюць «Сацыяльную краму пад Цісам» шукаюць унікальных прадметаў  - прадметаў «з душой»:

- Часта, гэта старая мэбля, у тым ліку да раманту, якую можна самому аднавіць і стварыць свой унікальны прадмет. Гэта, старыя буфеты, камоды, драўляныя шафы… такая мэбля выклікае зацікаўленне. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца таксама дэкаратыўныя прадметы і шкло, напрыклад, прыгожыя чаркі, вазоны, асабліва з каляровага шкла. Папулярнасцю карыстаюцца фаянсавыя вырабы. Напрыклад, у нашай краме ёсць багаты выбар філіжанак. Калі нехта шукае ў калекцыю - запрашаем.

- у сацыяльную краму ў Эльблёнгу запрашала дырэктарка «Дома пад Цісам» Юстына Дукс.

Анна Задрожна