Інгрэдыенты
300 г мукі
100 г мёду
80 мл вады
50 г цукру
10 г разрыхляльніка
1 жаўток
Растварыць у рондалі мёд і цукар. Прасеяць муку і разрыхляльнік. У муку і разрыхляльнік дадаць ваду ды мёд з цукрам. Перамяшаць. Накрыць цеста і пакінуць на 30 хвілін. Затым тонка раскатаць і выразаць прастакутнікі памерам 10 на 15 см. Перакласці на бляху, засланую пергаментам. Пашмараваць яечным жаўтком. Выпякаць каля 10 хвілін. Дастаўшы з духоўкі, яшчэ гарачым пакласці пячэнне на скалку для цеста, каб надаць форму дахоўкі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл