Замежнікі, якія навучаюцца ў дадзеным навучальным годзе ў адным універсітэце, не могуць складаць больш за палову ўсіх студэнтаў – піша Dziennik Gazeta Prawna. Гэта праект пастановы, які павінен абмежаваць колькасць замежных студэнтаў.
Усе ВНУ прыкладных навук павінны будуць атрымаць згоду Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі на прыём замежнікаў для навучання або працягу навучання.
Як тлумачаць у Міністэрстве навукі, гэта звязана з тым, што пасля першага курса навучання ў вышэйшых прафесійных вучэльнях са спісу студэнтаў знікае значна больш чалавек, чым у акадэмічных навучальных установах. Палажэнне аб вызваленні дзяржаўных вышэйшых прафесійных вучэльняў ад працэдуры ўзгаднення будзе адменена.
Больш за тое, універсітэты з больш чым 50% замежнікаў не змогуць прымаць на вучобу іншаземцаў, пакуль гэтыя прапорцыі не зменяцца. У мінулым навучальным годзе ў 13 ВНУ было больш замежных студэнтаў, чым польскіх грамадзян.
Рэктары будуць рэгулярна ўносіць дадзеныя аб замежніках у сістэму POL-on. Па жаданні працадаўцаў у праект будзе ўведзены яшчэ адзін інфармацыйны абавязак — орган, які выдаў студэнцкую візу, павінен пісьмова паведаміць пра гэта рэктара ўніверсітэта.
Законапраект праходзіць грамадскія кансультацыі.
DGP/ав