Дадзеныя 8-га па ліку сацыялагічнага даследавання «Шчасце палякаў працы», падрыхтаванай кампаніямі Jobhouse і No Fluff Jobs, паказалі, што ўзровень шчасця ў працы ў палякаў складае 5,8 з 10. Аўтары адзначаюць, што найбольш важным фактарам шчасця ў працы з'яўляецца добрая зарплата — 86% апытаных звярнулі ўвагу менавіта на гэта, чытаем на партале forsal.pl.
Жаданы ўзровень даходу для 44% рэспандэнтаў складае ад 7 да 12 тыс. злотых чыстымі, але тарціна атрымлівае ад 4,5 да 7 тыс. злотых. Тыя, хто адчувае стабільнасць у сваёй прафесійнай сітуацыі, маюць большы ўзровень шчасця (6,4), у той час як, тыя хто адчувае нестабільнасць на сваім месцы працы — толькі 4,2. Арыентацыі на сэнс працы і добры калектыў таксама важныя: каля 74,5% апытаных палякаў адзначылі гэтыя аспекты.
Толькі 19% апытаных былі гатовыя рэкамендаваць сваё месца працы іншым, годам раней гэты паказнік дасягаў 31%. Асноўнымі патрабаваннямі для паляпшэння ўзроўню шчасця цяпер з'яўляюцца даход і магчымасці развіцця.
У даследаванні, якое праводзілася з 24 верасня па 22 кастрычніка 2024 года сярод 1016 палякаў з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй у вялікіх гарадах, былі падкрэслены важныя аспекты, такія як праца з дому (47%), гнуткі графік (46%) і здаровы баланс працы і жыцця (45%).
эж