Палякі зноў сталі есці больш мяса, адмаўляючыся ад раслінных сурагатаў - піша Rzeczpospolita. У 2024 годзе рынак мяса і мясных вырабаў вырас на 3,6% у вартасным выражэнні, але гэта не толькі вынік росту цэн. У колькасным выражэнні мясапрадукты падаражэлі крыху больш чым на 0,3%, а чырвонае мяса — на 1%, паводле дадзеных даследчай кампаніі Consumer Panel Services YouGov.
«Аналіз кампаніі паказвае, што мяса і мясапрадукты застаюцца ключавым сегментам рынку. У мінулым годзе польскія хатнія гаспадаркі выдаткавалі на іх звыш 34 мільярдаў злотых. Сярэднегадавыя выдаткі на гэтыя прадукты перавысілі 2,5 тысячы злотых на адну хатнюю гаспадарку», — падкрэсліваецца ў тэксце.
«Рост цэн і змены харчовых звычак прывялі да таго, што спажыўцы куплялі меншую колькасць мяса і мясных прадуктаў. Цяпер, аднак, мы бачым, што чуткі пра крызіс галіны былі перабольшанымі», — сказаў выданню Гжэгаж Мех (Grzegorz Mech) з YouGov Consumer Panel Services.
Паводле звестак кампаніі, самым папулярным месцам пакупкі мяса застаюцца дыскаўнтары, у якіх дамінуе продаж птушкі і мясных нарэзак. Мяса застаецца важнай часткай дыеты палякаў.
нг