Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: смажым блінчыкі з яблыкамі па-польску (РЭЦЭПТ)

09.03.2025 08:01
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую, хуткую і смачную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: смажым блінчыкі з яблыкамі па-польску
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Інгрэдыенты 

2 яблыкі

200 мл малака 

1 яйка 

150 г пшанічнай мукі 

1 сталовая лыжка ванільнага цукру 

1 чайная лыжка цукру

0,5 чайнай лыжкі харчовай соды 

раслінны алей

Прасеяць муку ў міску, дадаць ванільны цукар, цукар, соду і перамяшаць. Дадаць малако, яйка, старанна перамяшаць складнікі на гладкую масу.

Яблыкі ачысціць і дробна нарэзаць. Дадаць у цеста і перамяшаць.

На разагрэтую патэльню наліць алей і пакласці па дзве сталовыя лыжці цеста. Смажыць блінчыкі да залацістага колеру.

Падаваць, пасыпаўшы цукровай пудрай, са смятанай або варэннем. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

відэа: адзін з варыянтаў блінчыкаў з яблыкамі 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец