Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухні: гатуем флякі - традыцыйны польскі суп (РЭЦЭПТ)

07.04.2025 18:07
Густы суп флякі – вельмі сытная, смачная і старадаўняя польская страва.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухні: гатуем флякі - традыцыйны польскі суп
 -
Флякі - традыцыйны польскі суп pixabay.com/ivabalk/Free for use under the Pixabay

Інгрэдыенты 

3 літры ялавічнага булёну

1 кг варанага ялавічнага страўніку

2 морквы

пучок пятрушкі

1/2 сельдэрэю

1/4 цыбулі–парэю

2 сталовыя лыжкі мукі

2 сталовыя лыжкі сметанковага масла

1 сталовая лыжка маярану

1 чайная лыжачка молатай салодкай папрыкі

1/2 чайнай лыжачкі молатай вострай папрыкі

соль

перац 

Добра прамыць страўнік і пакласці ў рондаль. Заліць вадой з соллю і давесці да кіпення. Адцадзіць.

У рондалі растапіць сметанковае масла і абсмажыць нацёртую моркву, і сельдэрэй, а таксама нарэзаную пятрушку і цыбулю–парэй. Заправіць соллю і перцам. 

Ялавічны булён давесці да кіпення. Дадаць нарэзаны саломкай страўнік і варыць яшчэ 5 хвілін. Затым дадаць абсмажаную гародніну і варыць чарговыя 5 хвілін. Заправіць салодкай і вострай папрыкай ды маяранам. Перамяшаць. Усыпаць муку і інтэнсіўна перамяшаць, каб не было камякоў. Падаваць адразу ж з чорным альбо белым хлебам. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец