Беларуская Служба

Што будуць рабіць маладыя людзі ў Польшчы, калі пачнецца вайна? Вынікі сацыялагічнага даследавання

16.04.2025 13:36
Па замове Войска польскага было праведзена сацыялагічнае апытанне сярод маладых людзей — пакалення Z. Якія каштоўнасці важныя для людзей ва ўзросце 18-25 гадоў, ці ёсць у іх аўтарытэты, ці гатовыя яны ваяваць у выпадку вайны.
 . .
Польскія салдаты. Ілюстрацыя.Фота: X/@Zelazna_Dywizja/St. kpr. Sławomir Kozioł

Цэнтр дактрыны і падрыхтоўкі ўзброеных сіл у Быдгашчы правёў даследаванне ў групе палякаў ва ўзросце 18–25 гадоў (з 25 сярэдніх школ і ВНУ краіны). Мэта заключалася ў тым, каб даведацца, што армія павінна прапанаваць маладым людзям, каб вайсковая служба была для іх прывабнай. Вынікі даследавання публікуе Rzeczpospolita.  

Рэспандэнтам задавалі пытанне: «Што, на вашу думку, асабліва адпужвае маладых людзей ад службы ў войску?» Найбольшая колькасць апытаных — 29 працэнтаў — заявілі, што «пастаянная прысутнасць». Наступныя адказы — «частая зьмена месца жыхарства», «іерархічная структура войска», «ідэйныя прычыны» — так выказаліся адпаведна: 21, 14 і 12 працэнтаў апытаных.

Амаль палова маладых палякаў гатовая ўзяць у рукі зброю

У той жа час на пытанне «Што б вы рабілі, калі б на тэрыторыі Польшчы пачаўся ўзброены канфлікт?» 48 працэнтаў апытаных адказалі, што «пайшлі б у войска, каб прайсці навучанне і актыўна ўдзельнічаць у канфлікце са зброяй у руках». Яшчэ 26 працэнтаў «з'ехалі б з краіны», 19 працэнтаў «заняліся б валанцёрствам» і 5 працэнтаў апытаных засталіся б пасіўнымі.

— Маладое пакаленне нанесена на карту. Менавіта яны праз некалькі гадоў вырашаць, як будзе выглядаць дзяржава і якасьць узброеных сілаў, — гаворыць генэрал-маёр доктар Караль Дыманоўскі, намеснік начальніка Генеральнага штабу Войска польскага. — Даследаванне малюе карціну пакалення, якое клапоціцца ў асноўным пра камфорт жыцця.

Апытанне праводзілася сярод групы з 1200 навучэнцаў сярэдніх школ і вышэйшых навучальных устаноў ва ўзросце 18-25 гадоў. 

вх