Беларуская Служба

Даследчыца: Ураду Польшчы бракуе пазітыўнага бачання далучэння мігрантаў у грамадскае жыццё

18.04.2025 16:42
Караліна Нікельска-Сэкула ў рамках праекту  HerInt правяла разгорнутае даследаванне сярод палякаў у  Нарвегіі ды ўкраінцай ў Польшчы, дзвюх найвялікшых груп мігрантаў у краінах прыбыцця. 
Аўдыё
  • Караліна Нікельска-Сэкула ў рамках праекту HerInt правяла разгорнутае даследаванне сярод палякаў у Нарвегіі ды ўкраінцай ў Польшчы, дзвюх найвялікшых груп мігрантаў у краінах прыбыцця.
           ,
Па выніках даследавання навуковец сфармулявала парады для ўстаноў культуры і органаў улады, як лепей залучаць мігрантаў у захаванне спадчыныshutterstock.com/Song_about_summer

Даследчыца Варшаўскага універсітэту Караліна Нікельска-Сэкула (dr Karolina Nikielska-Sekuła) прадставіла вынікі свайго даследавання, прысвечанага таму як мігранты ангажуюцца ў захаванне культурнай спадчыны краіны прыбыцця.

Даследчыца Варшаўскага універсітэту Караліна Нікельска-Сэкула (dr Karolina Nikielska-Sekuła) Даследчыца Варшаўскага універсітэту Караліна Нікельска-Сэкула (dr Karolina Nikielska-Sekuła)

Караліна Нікельска-Сэкула ў рамках праекту  HerInt правяла разгорнутае даследаванне сярод палякаў у  Нарвегіі ды ўкраінцай ў Польшчы, дзвюх найвялікшых груп мігрантаў у краінах прыбыцця. Па выніках даследавання навуковец сфармулявала парады для ўстаноў культуры і органаў улады, як лепей залучаць мігрантаў у захаванне спадчыны. Спачатку пацікавіліся ў даследчыцы, чым займаецца праект ЕС HerInt?

— Праект ЕС  HerInt даследуе культурную спадчыну людзей, якія мігруюць. Нас цікавіць, як мігранты далучаюцца да культурнай спадчыны і якія практыкі ў гэтай спадчыне яны актывуюць. Мы даследавалі палякаў у Нарвегіі і ўкраінцаў у Польшчы.

—Чаму былі выбраны гэтыя даследчыя групы?

— Я хацела правесці даследаванне, якое не абмяжоўвалася б адной краінай. Існуе паняцце метадалагічнага нацыяналізму, якая кажа нам, што мы часта без неабходнасці абмяжоўваем даследаванні нацыянальнымі межамі. Я лічу, што гэтыя практыкі могуць мець агульныя рысы сярод мігрантаў, якія маюць падобныя міграцыйныя матывы.

Польшчу і Нарвегію абрала як краіны, дзе я маю пэўную пасяладоўнасць навуковай дзейнасці  і магу бесперапынна праводзіць даследаванні, то бок індывідуальны фактар ​​прысутнічае, але таксама, што тычыцца ўкраінцаў  Польшчы і палякаў у Нарвегіі, то гэта дзве падобныя групы. Гэта эканамічныя імігранты, і менавіта гэтыя групы з'яўляюцца самымі вялікімі групамі заменнікаў у Нарвегіі і Польшчы адпаведна. Гэтыя групы павінны быць падобныя, каб іх параўноўваць, маюць аналагічны характар ​​міграцыі.

—Як вы сфармулявалі асноўнае пытанне свайго даследчага праекта, які рэалізоўваўся ў Польшчы і Нарвегіі?

— Як людзі, якія мігруюць, далучаюцца да культурнай спадчыны? Ці звязана культурная спадчына з інтэграцыяй? Ці можам мы інтэгравацца праз інтэракцыю з культурнай спадчыны?  Як культурныя палітыкі прымаючай краіны ўплываюць на спадчыну мігрантаў?

— Культурная спадчына — паняцце даволі шырокае. Што вы ў яго ўкладалі? Таму што, калі гаворка ідзе пра польскі кантэкст, мы думаем перад усім пра гістарычную спадчыну і нацыянальную культуры.

— Мы не разумеем культурную спадчыну ў такім традыцыйным ключы. Мы разумеем гэта паняцце перфарматыўна, як мы гэта называем, працэсуальна. Культурная спадчына — гэта перш за ўсё тое, што людзі робяць з гісторыяй,  з рознымі матэрыяльнымі рэчамі. У нашым даследаванні культурная спадчына азначае ўсе традыцыі, мову, кухню, каштоўнасці, якія — і тут гэта ключавое слова — робяць людзей тымі, кім яны ёсць. Тое, што важнае для іх з пункту гледжання ідэнтычнасці. І менавіта так гэта паняцце тлумачыцца.

— Вы даследавалі каля 100 чалавек. Я падазраю, што ў даследаванне былі ўключаны цэлыя сем'і, так што вы сапраўды мелі даволі шырокую выбарку. 50 украінцаў у Польшчы і каля 50 палякаў у Нарвегіі. Што выйшла з гэтых даследаванняў? Як мігранты далучаюцца да захавання і культывацыі новай культурнай спадчыны? Як адбываецца змешвання гэтых практык?

— У сваім пытанні вы добра падсумавалі наша даследаванне. Большасць рэспандэнтаў як захавалі свае даміграцыйныя практыкі, так і перанялі новыя практыкі ў краіне, у якую прыбылі. Гэтую культурную спадчыну яны называлі па-рознаму. Некаторыя ідэнтыфікавалі яе, напрыклад,  як польска-нарвежскую, ці ўкраінска-польскую. Некаторыя арыентаваліся толькі на краіну паходжання, але такія былі ў меншасці. Нешматлікія людзі наадварот адмовіліся ад сваёй спадчыны, якую прывезлі з сабой з краіны паходжання, на карысць новай спадчыны краіны прыбыцця.

— У даследаванні, якое вы прадставілі, бачны вельмі цікавы феномен, а менавіта тое, што палякі ў Нарвегіі адчувалі ціск, каб далучацца да практык мясцовай культурнай спадчыны, а ўкраінцы ў Польшчы гэтага зусім не адчувалі. Чаму так?

— Калі казаць пра ціск, то не тое, каб ўкраінцы ў Польшчы ці ўвогуле замежнікі ў Польшчы гэтага ціску не адчувалі, але гэты ціск у Нарвегіі больш моцны, ён больш сістэмны, структурны. Гэты ціск убудаваны, напрыклад, у дзейнасць школы. Нарвежская школа арганізуе розныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўключэнне дзяцей мігрантаў  у культурную спадчыну, у тым ліку, разам з бацькамі. Прысутнасць зазвычай абавязковая. Польшча стала іміграцыйнай краінай толькі пасля 2015-16 года. Гэта даволі шмат часу, але ўсё ж не так доўга, як некалькі дзесяцігоддзяў  досведу іміграцыйнага грамадства ў Нарвегіі. Адпаведныя практыкі і стратэгіі паўстаць у Польшчы. Паўстае сацыяльная свядомасць.

Мы, як Польшча, як грамадства, як урад, павінны адказаць на пытанне, якімі мы хочам бачыць міграцыю ў Польшчу, як мы хочам адаптаваць гэтых людзей, што гэтыя мігранты даюць нам, як мы хочам на іх уплываць. Я думаю, што ў Польшчы яшчэ няма адказаў на гэтыя пытанні, але ў Нарвегіі ўжо есць нейкае сістэмнае бачанне. У кастрычніку была прадстаўлена Міграцыйная палітыка  Польшчы, гэты дакумент у значнай ступені засяроджваецца на бяспецы (бяспека важная, але бяспека — гэта не ўсё).

У нас шмат імігрантаў, якія не з'яўляюцца мэтавай групай гэтага дакумента, таму што яны не трапляюць у Польшчу праз нелегальныя каналы, а гэтыя людзі таксама павінны быць нейкім чынам быць адаптаваныя да польскага грамадства, і мы як краіна павінны мець бачанне як гэта зрабіць. Але гэта павіна быць не адмоўнае бачанне, а пазітыўнае, як уключыць гэтых людзей. І ўласна гэтага яшчэ няма ў нашай сістэме.  Я б сказала, што на грамадскім узроўні, ёсць добрыя практыкі ды ініцыятывы, ствараюцца розныя падыходы, але ў нас няма такога вопыту, як у Нарвегіі.

— Вашае даследаванне таксама прапануе рашэнні, як гэта можна было б палепшыць у Польшчы? Ці можна было б абагульніць падрыхтаваныя вамі ацэнкі для ўстаноў культуры і тых, хто прымае рашэнні, як гэты працэс можна палепшыць?

— Перадусім наша даследаванне даводзіць, што людзей трэба заангажоўваць у культурную спадчыну, таму што гэта можа паўплываць на працэс адаптацыі і паглыбіць прыналежнасць да новай краіны. Менш важна прымушаць людзей, напрыклад, прытрымлівацца нейкіх польскіх традыцый. Больш важна ствараць прасторы на мясцовым узроўні, дзе людзі могуць сумесна генерыраваць культурную спадчыну.

Многія ўстановы культуры ў Польшчы ўжо так робяць.  Ёсць розныя ініцыятывы, якія прадугледжваюць кантакты паміж мясцовымі жыхарамі, напрыклад, Кракава і людзьмі, якія сюды эмігравалі. Такія кантакты дазваляюць ствараць нешта новае, нейкія новыя культурныя каштоўнасці. І гэта таксама ўплывае на прыналежнасць, прымушае гэтых людзей адчуваць сябе тут лепш і хутчэй адаптавацца ў грамадстве.

Я не магу сказаць, што павінен рабіць урад, каб спрыяць гэтаму. Такія ініцыятывы часта з'яўляюцца на рэгіянальным або гарадскім, лакальным узроўні. Цэнтральная палітыка выглядае не надта адаптаванай да такіх выклікаў, і ў маіх даследаваннях бачна, што дзяржаўнай палітыцы бракуе сінэргіі. Але на мясцовым узроўні ўсё не так дрэнна, як на цэнтральным.

Слухайце аўдыё!

эж