Беларуская Служба

«Вядзьмак» нанова заваёўвае свет

28.12.2019 11:50
Сцэнар заснаваны на бэстсэлеры польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага.
«Вядзьмак» нанова заваёўвае светкадр фільму «Вядзьмак»

20 снежня на амерыканскім канале Netflix выйшаў у эфір доўгачаканы серыял «Вядзьмак». Сцэнар заснаваны на бэстсэлеры польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага, які перакладзены на больш чым дзесяць моваў, – нагадвае тыднёвік «Do Rzeczy»

Сэрыял здымаўся сем месяцаў і гэта вельмі доўга як на стандарты Netflixa. У першы сезон уваходзіць восем эпізодаў. На прэм'ерны паказ у Варшаву прыехалі зоркі, якія граюць галоўныя персанажы: Henry Cavill, Anya Chalotra i Freya Allan.

«Вядзьмак» на Netflix прыягне новых прыхільнікаў фэнтэзі Сапкоўскага ва ўсім свеце. Раней прыгоды лаўца монстраў палюбілі аматары кампʼютарных гульняў. А ў Польшчы ў 2011 г. быў зняты кінафільм у рэжысуры Марэка Бродскага. Галоўную ролю сыграў вядомы стройны польскі акцёр Міхал Жаброўскі (Michał Żebrowski)​.

яс

Больш на гэтую тэму: культура