Вакцыны – гэта сусветнае грамадскае дабро, а не выключная ўласнасць кампаній, піша прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў сваім меркаванні, размешчаным на брусельскім сайце «Politico».
Польскі прэмʼер нагадаў, што ў апошнія дні прадстаўнікі ЕС паабяцалі зрабіць усё, што ад іх залежыць, каб паскорыць вытворчасць і распаўсюджванне вакцын супраць COVID-19, заявіўшы, што «ўсе варыянты на стале».
- Самы час замяніць моцныя словы рашучымі дзеяннямі. Нам трэба прыдумаць больш эфектыўныя рашэнні, – піша Маравецкі ў «Politico».
На яго думку, Еўрапейскі Саюз павінен засяродзіцца на двух асноўных напрамках дзеянняў. Па-першае, экспарт вакцыны, вырабленай у краінах ЕС, павінен быць магчымы толькі пры ўмове, што вытворца выконвае свае абавязацельствы ў дачыненні да краін ЕС. Па-другое, павінна выкарыстоўвацца «працэдура прымусовай ліцэнзіі». Гэта дазваляе ўрадам прадастаўляць кампаніям права вырабляць запатэнтаваны прадукт без згоды ўладальніка патэнта.
ав/niezalezna.pl