Два выдатныя творы еўрапейскага мастацтва, каштоўныя кампазіцыі, створаныя ў першай палове XVII стагоддзя: «Карчма пад святым Міхаілам» Пітэра Брэйгела Малодшага і «Нацюрморт» Вілема Класа Хеды сталі новым набыткам Каралеўскага замка Вавэль.
Намеснік прэм'ер-міністра, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны праф. Пётр Глінскі падчас прэзентацыі шэдэўраў падкрэсліў, што гэта ўнікальнае дасягненне і адно з найбуйнейшых набыццяў твораў мастацтва ў Польшчы.
- Гэта патрабавала напружанай працы, адданасці, ведаў, за што я дзякую ўсім, хто спрыяў таму, што Брэйгель вярнуўся ў Кракаў. Перад вайной у Нацыянальным музеі ў Кракаве знаходзілася карціна таго ж аўтара Пітэра Брэйгеля Малодшага – «Бітва Карнавалу з постам». На жаль, як і многія іншыя творы мастацтва, яна была страчана ў ваеннае ліхалецце. Хутчэй за ўсё, яе проста скралі, але мы знайшлі карціну Брэйгеля для Кракава – сімвалічна можна сказаць.
Міністр культуры згадаў пра іншыя каштоўныя творы, якія ўзбагачаюць калекцыі польскіх музеяў. Ён нагадаў, між іншым, набыццё 14 гравюр Марка Шагала для Нацыянальнага музею ў Варшаве і набыццё калекцыі антычнай скульптуры для Нацыянальнага музею ў Кракаве.
IAR PR/нг