Беларуская Служба

У Варшаве папаўняецца экспанатамі Музей вольнай Беларусі

11.08.2022 16:01
Музей вольнай Беларусі адкрыўся ў Варшаве на вуліцы Фоксаль, 11.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". Музей вольнай Беларусі.
        --      - 2020      .
Сярод найбольш цікавых экспанатаў Музея вольнай Беларусі — бела-чырвона-белая сукенка адной з удзельніц маршаў жніўня-верасня 2020 года ў Мінску — Іны Зайцавай. Irina Zawisza

На вуліцы Фоксаль, 11 у Варшаве яшчэ 17 ліпеня адкрыўся Музей вольнай Беларусі. Музей знаходзіцца побач з папулярнай у турыстаў вуліцай Новы Свят. Адсюль рукой падаць да метро, чыгуначнага вакзала, Старога горада. Таму знайсці дарогу сюды лёгка.

Пра тое, як узнік Музей вольнай Беларусі, расказвае Наталля Задзяркоўская, загадчыца музея, адказная за сацыяльна-культурныя пытанні ў Народным антыкрызісным упраўленні, якое ўзначальвае Павел Латушка.

Наталля Задзяркоўская: Гэта ідэя нарадзілася паўтара года таму, у т.л.у  беларусаў, якія знаходзіліся ў Беларусі. Многія з іх удзельнічалі ў акцыях пратэсту ў 2020 г., але захоўваць прадметы, звязаныя з асабістым удзелам у гэтых акцыях, стала немагчыма з-за вобыскаў, канфіскацый і нават знішчэння. Таксама тыя, хто эмігрыраваў у Польшчу, вёз сюды нейкія рэчы з Беларусі. Людзі прыносяць адзенне, сцягі, наклейкі, лсітоўкі. Мы знаходзімся ў стадыі фарміравання фондаў. Але ўжо цяпер разумеем, што трэба пашыраць канцэпцыю — ахапіць не толькі падзеі 2020 года. І мы ўжо атрымалі дакументы 1990-х гг.

Каб перадаць прадмет для музея, лепш за ўсё звязацца з ім праз чат-бот Народнага антыкрызіснага упраўлення @NAUsupport, — падказвае Наталля Задзяркоўская.

Музей вольнай Беларусі адкрыты з 16-й да 20-й гадзіны ў буднія дні (акрамя панядзелка). У суботу і нядзелю музей адчынены з 12-й да 20-й гадзіны.

За дзейнасцю музея можна сачыць, а таксама скантактавацца з ім у інстаграме: FreeBelarusMuseum.

Таксама ствараецца сайт музея, дзе можна будзе пабачыць фота некаторых прадметаў.

Першая выстаўка, якая адкрылася ў Музеі вольнай Беларусі, гэта перфоманс Ігара Цішына пад назвай «Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі». Дом тут разумеецца шырока — не толькі і не столькі як архітэктурны аб'ект, але і як цэлая краіна. Мастак прапануе гледачу апынуцца паміж двума момантамі — узлёту і пасадкі — націснуць кнопку «паўза» на пульце, а затым «назад», калі абломкі зноў збяруцца ў новы дом. Усё гэта сімвалізуе Беларусь, дзе час страчаны, мінулае страчана, будучыня страчана, людзі гінуць. Дом развальваецца, а ўрад і электарат гавораць аб «поўнай стабільнасці».

Куратар выстаўкі Вольга Мжэльская тлумачыць, у чым асаблівасць Музея вольнай Беларусі як мастацкай пляцоўкі.

Вольга Мжэльская:Гэта першая такая пляцоўка ў Варшаве, дзе ёсць магчымасць дэманстраваць якаснае беларускае мастацтва. Тут будзе цікава і жыхарам Варшавы, увогуле — Польшчы.

Сярод найбольш цікавых экспанатаў Музея вольнай Беларусі — бела-чырвона-белая сукенка адной з удзельніц маршаў жніўня-верасня 2020 года ў Мінску — Іны Зайцавай.

Выстаўлены бела-чырвона-белы сцяг з напісанымі на ім імёнамі беларускіх палітзняволеных.

Сваімі ўражаннямі ад наведвання Музея вольнай Беларусі падзяліўся кіраўнік фонда «Беларускі дом у Варшаве» Аляксандр Зарэмбюк.

Аляксандр Зарэмбюк:На фоне таго, што ў Беларусі вынішчаецца ўсё беларускае, а найлепшыя прадстаўнікі беларускай культуры вымушаны эмігрыраваць, гэта ініцыятыва вельмі патрэбная. Гэта пляцоўка прадэманструе польскаму грамадству і міжнароднай супольнасці, што беларусы — гэта самабытная нацыя з багатай культурай.

Музей вольнай Беларусі наведаў таксама намеснік дырэктара Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Войцех Каноньчук, які падзяліўся сваім поглядам на падзеі 2020 года ў Беларусі.

Войцех Каноньчук:Гэта было абуджэнне беларускага народа. Гэта былі бадай самыя масавыя грамадскія пратэсты ў Еўропе і адны з найбольш масавых у свеце ў 2020 годзе. Гэтыя пратэсты не мелі аналагаў у найноўшай гісторыі Беларусі. Але яны скончыліся няўдачай. Грамадскі рух не быў настолькі моцны, каб дасягнуць поспеху. Мне здаецца, што поспех не быў дасягнуты з-за слабай арганізацыі пратэстаў. Хаця галоўнай прычынай была падтрымка, якую Лукашэнка атрымаў ад Расіі, а таксама падтрымка і лаяльнасць сілавых структур (РБ. — Рэд.).

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Аўтар выказвае падзяку Ірыне Завіша за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыяла.

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Польскі даследчык: Да дэмакратычнай еўрапейскай беларускай Беларусі, магчыма, трэба пачакаць яшчэ адно-два пакаленні

28.07.2022 15:39
Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага будзе больш увагі прысвячаць польска-беларускім адносінам, анансуе намеснік дырэктара ўстановы гісторык і палітолаг Лукаш Адамскі.

Гісторык: Трэба хаця б некалькі соцень тысяч фанатычна нярускіх людзей, каб выйсці з «русского мира»

04.08.2022 16:03
Беларускі гісторык Аляксандр Белы лічыць, што сучаснае насельніцтва РБ – вынік ачышчэння Беларусі Расіяй ад нярускага элемента шляхам прымусу да эміграцыі і масавых забойстваў.