Беларуская Служба

Эстонія перастала ўпускаць некаторыя катэгорыі расіян з шэнгенскімі візамі

18.08.2022 13:02
З сённяшняга дня Эстонія не пускае на сваю тэрыторыю, у тым ліку, грамадзян Расіі, якія едуць у турыстычных, дзелавых або культурных мэтах.
.
.isaevdm/pixabay.com/CC0

З сённяшняга дня Эстонія не пускае на сваю тэрыторыю, у тым ліку, грамадзян Расіі, якія едуць у турыстычных, дзелавых або культурных мэтах. Гэта датычыцца толькі тых, каму выдадзены эстонскія шэнгенскія візы.

Забарона на ўезд не распаўсюджваецца на тых грамадзян Расіі, якія маюць дакументы, атрыманыя ў іншых краінах, якія ўваходзяць у Шэнгенскую зону. Ёсць і іншыя выключэнні. Расійскія дыпламаты і людзі, звязаныя з міжнароднымі перавозкамі, па-ранейшаму могуць без праблем уязджаць у Эстонію. Змены таксама не распаўсюджваюцца на супрацоўнікаў з адпаведнымі дазволамі на працу ў Эстоніі і блізкіх сваякоў грамадзян Эстоніі, якія маюць права на пастаяннае пражыванне. Акрамя таго, на мяжы будуць прапускаць людзей, якія могуць свабодна перамяшчацца па Еўразвязу, і тых, хто ўязджае ў Эстонію з гуманітарных меркаванняў.

Міністр унутраных спраў Эстоніі Лаўры Лаанемец заявіў, што дзейныя з сённяшняга дня абмежаванні неабходныя ў сувязі з расійскай агрэсіяй ва Украіне. «Расійскія грамадзяне не могуць свабодна карыстацца каштоўнасцямі і свабодамі, прапанаванымі Еўрапейскім Саюзам, незалежна ад таго, ці ідзе гаворка пра адпачынак, адукацыю або вядзенне бізнесу», – сказаў кіраўнік ведамства.

Эстонцы таксама папрасілі ўлады суседніх Фінляндыі і Латвіі не пускаць расіянаў па візах Эстоніі. Некалькі дзён таму кіраўнік урада Эстоніі Кая Калас напісала ў Твітары, што «свабоднае падарожжа па Еўропе – гэта прывілей, а не права чалавека».

ав

Фінлядыя: Мы можам абмежаваць колькасць віз расіянам нават на 90%

16.08.2022 15:40
Апошнім часам Фінляндыя стала для расіян транзітнай краінай. Гэта ўспрымаецца як абыход абмежаванняў на паездкі.