Беларуская Служба

Кіева-жытомірскі біскуп: Касцёл будуе месцы, дзе людзі змогуць сагрэцца

18.11.2022 17:22
Іерарх адзначыў, што ўкраінцы рыхтуюцца да зімы, як могуць, але без старонняй дапамогі ім не абысціся.
Кіеў падчас адключэння святла PAP/EPA/RZYMSKI PILIPEY

Біскуп Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі Віталій Крывіцкі паведаміў, што перад зімой ва Украіне будуюцца месцы, дзе людзі змогуць сагрэцца.

Біскуп сустрэўся з валанцёрамі з уроцлаўскага бюро асацыяцыі «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Ён адзначыў, што ўкраінцы рыхтуюцца да зімы, як могуць, але без старонняй дапамогі ім не абысціся.

-Мы пераканаліся, што палякі, як браты і сёстры, рэагуюць найхутчэй: ёсць патрэба – ёсць дапамога. Таму мы дзякуем, але таксама просім не забываць. Мы стаім перад чарговым вельмі цяжкім перыядам, гэта пытанне выжывання. Гэта не толькі словы. Мы просім кожнай дапамогі, кожнай падтрымкі.

Кіеўскі і Жытомірскі ардынарый распавёў, што некалькі тыдняў таму адна з ракет праляцела за 200 метраў ад дыяцэзіяльнай катэдры. Ён дадаў, што ва Украіне некаторыя гарады ўвогуле не падрыхтаваныя да ацяпляльнага сезона – няма не толькі сыравіны, але і разбураныя цэлыя кацельні. Ён таксама распавёў пра сітуацыю ў сталіцы Украіны.

-Сёння ў Кіеве ідзе сур’ёзнае ашчаджэнне энергіі. Вырашана, што на святы не будзе ніякага навагодняга асвятлення. Прычыны відавочныя. Аднак, самае горшае, гэта тое, што людзі не маюць як абаграваць дамы. Як калісьці, 90 гадоў таму, Расія зрабіла нам вялікі голад, то цяпер яна імкнецца зрабіць вялікі холад.

Кіева-Жытомірскі ардынарый падкрэсліў, што Касцёл робіць усё, што ад яго залежыць, каб справіцца з небяспекай. Акрамя стварэння месцаў, дзе можна пагрэцца, вядзецца пошук электрагенератараў. Ён адзначыў, што ў крамы, у якіх ёсць газавыя пліты або абагравальнікі, не дабіцца.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расіяне будуюць новыя траншэі нават 60 км за лініяй фронту

18.11.2022 10:20
Расійскія войскі рыхтуюцца да абароны на большасці сектараў ва Украіне.