Беларуская Служба

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расіяне будуюць новыя траншэі нават 60 км за лініяй фронту

18.11.2022 10:20
Расійскія войскі рыхтуюцца да абароны на большасці сектараў ва Украіне.
Кіеў PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Расійскія войскі рыхтуюцца да абароны на большасці сектараў ва Украіне, некаторыя траншэі, якія яны будуюць, знаходзяцца на адлегласці да 60 км за цяперашняй лініяй фронту, паведаміла ў пятніцу Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

У штодзённых звестках выведкі паведамляецца, што пасля вываду сваіх войскаў з раёнаў на захад ад ракі Днепр Расія працягвае аддаваць перавагу папаўненню, рэарганізацыі і падрыхтоўцы абароны на большасці ўчасткаў Украіны.

«Падраздзяленні пабудавалі новыя сістэмы траншэй паблізу мяжы з Крымам, а таксама каля ракі Данец-Северскі паміж Данецкай і Луганскай абласцямі. Некаторыя з гэтых аб'ектаў знаходзяцца на адлегласці да 60 км ад цяперашняй лініі фронту. Гэта сведчыць аб тым, што расіяне рыхтуюцца да большых поспехаў Украіны. Цалкам верагодна, што Расія ў канчатковым выніку паспрабуе перадыслакаваць частку выведзеных з-пад Херсона сіл для ўзмацнення і пашырэння сваіх наступальных дзеянняў у раёне горада Бахмут Данецкай вобласці», паведамляюць брытанцы.

ав

Расіяне абстрэльваюць гарады на правым беразе Дняпра, адкуль адышлі тыдзень таму

18.11.2022 09:04
Таксама баі вядуцца на ўсходнім участку фронту ў Данецкай і Луганскай абласцях.