Беларуская Служба

Расіяне абстрэльваюць гарады на правым беразе Дняпра, адкуль адышлі тыдзень таму

18.11.2022 09:04
Таксама баі вядуцца на ўсходнім участку фронту ў Данецкай і Луганскай абласцях.
.
.PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Паводле звестак украінскіх вайскоўцаў, у Херсонскай вобласці расійскія войскі пасля адступлення за Днепр адыходзяць ад ракі, каб пазбегнуць абстрэлу ўкраінскай артылерыі з правага берага. У той жа час расійская артылерыя абстрэльвае гарады на вызваленых тэрыторыях.

У чацвер ракеты ўпалі ў Чарнабаеўку, Антонаўку і сталіцу вобласці – Херсон. Там загінуў адзін мірны жыхар.

Артылерыйскія абстрэлы працягваюцца і на іншых участках – практычна па ўсёй лініі фронту. Тым часам на ўсходзе краіны працягваюцца баі ў Луганскай вобласці – там украінскае войска вядзе наступ у бок гарадоў Сватава і Крэмень. У сваю чаргу ў некалькіх дзясятках кіламетраў на поўдзень – у Данецкай вобласці, расіяне вядуць штурм украінскіх пазіцый у напрамку Бахмуту і Аўдзееўкі, але істотных поспехаў не дасягаюць.

ав

Расія ў чацвер нанесла ўдар па Украіне 16 ракетамі і пяццю беспілотнікамі-камікадзэ

17.11.2022 17:08
З 11 лістапада Расія нанесла 148 ракетных удараў па аб'ектах украінскай інфраструктуры, 111 з якіх адбыліся ў аўторак.