Беларуская Служба

Стала вядома, калі адбудзецца пахаванне Папы Рымскага Францішка

22.04.2025 11:20
У сваім завяшчанні, апублікаваным учора, Францішак напісаў, што хоча быць пахаваным, як любы іншы хрысціянін - без пышнасці.
       ,  10- .
Пахаванне Папы Рымскага Францішка пачнецца ў бліжэйшую суботу, а 10-й раніцы. PAP/EPA/VATICAN MEDIA

Пахаванне Папы Рымскага Францішка пачнецца ў бліжэйшую суботу, 26 красавіка, а 10-й раніцы. Такое рашэнне прыняла Калегія кардыналаў на ранішнім паседжанні.



Пахавальнае набажэнства на плошчы Святога Пятра будзе ўзначальваць дэкан Калегіі кардыналаў, кардынал Джавані Батыста Рэ.

Труна з целам Папы была выстаўлена ў капліцы яго рэзідэнцыі ў Доме Святой Марты. Заўтра а дзявятай гадзіне яе перанясуць у Базіліку Святога Пятра.

Літургію Слова правядзе камерленга Рымскага Касцёла кардынал Кевін Фарэл. Пазней вернікі змогуць ушанаваць памяць Папы Францішка.



Нагадваем, па рашэнні памерлага Папы, яго цела будзе выстаўлена ў труне, а не на катафалку. У сваім завяшчанні, апублікаваным учора, Францішак напісаў, што хоча быць пахаваным, як любы іншы хрысціянін - без пышнасці. Ён таксама прасіў быць пахаваным «у зямлі» ў капліцы  базілікі Санта-Марыя-Маджорэ са сціплым лацінскім надпісам на надмагіллі: «Franciscus».

IAR/аз

Папа Францішак пакінуў падрабязныя інструкцыі па сваім пахаванні

22.04.2025 07:35
Пахаванне Папы рымскага, верагодна, адбудзецца ў пятніцу або суботу.

Святлана Ціханоўская: Папа Францішак падзяляў каштоўнасці важныя для беларусаў

22.04.2025 12:00
Спачуваю каталіцкай супольнасці і ўсім, каго закранула гэта страта. Светлая памяць пантыфіку, напісала Святлана Ціханоўская.

Хто зараз кіруе Касцёлам і калі пачнецца працэдура абрання новага Папы?

22.04.2025 10:27
Кардынал-камерленга адказвае, між іншым, за знішчэнне пярсцёнка рыбака, інакш папскага пярсцёнка.