Беларуская Служба

Расія ў чацвер нанесла ўдар па Украіне 16 ракетамі і пяццю беспілотнікамі-камікадзэ

17.11.2022 17:08
З 11 лістапада Расія нанесла 148 ракетных удараў па аб'ектах украінскай інфраструктуры, 111 з якіх адбыліся ў аўторак. 
Вёска СалонкаPAP/EPA/MYKOLA TYS

Расія ў чацвер нанесла ўдар па Украіне 16 ракетамі і пяццю беспілотнікамі-камікадзэ, паведаміў прадстаўнік Генштаба генерал Аляксей Громаў, якога цытуе партал «Украінская праўда».

З 11 лістапада Расія нанесла 148 ракетных удараў па аб'ектах украінскай інфраструктуры, 111 з якіх адбыліся ў аўторак. За гэты час праціўнік таксама задзейнічаў 26 беспілотнікаў-камікадзэ. Украінскім сілам удалося знішчыць 102 паветраныя абʼекты праціўніка.

Раніцай у чацвер расіяне атакавалі, у тым ліку, абʼекты інфраструктуры ў Дняпры і Адэсе. Таксама быў атакаваны Кіеў, дзе, па дадзеных мясцовых уладаў, былі збітыя чатыры ракеты і пяць іранскіх беспілотнікаў Шахед-136.

ав

У чацвер раніцай супрацпаветраная трывога была аб’яўлена на тэрыторыі цэлай Украіны

17.11.2022 11:02
Мінабароны Вялікабрытаніі: Мэта Расіі – дэградацыя ўкраінскай інфраструктуры.