Беларуская Служба

Расіяне забілі 450 украінскіх дзяцей

17.12.2022 18:04
Паводле афіцыйнай інфармацыі пракурораў па справах непаўналетніх, 331 дзіця прапала без вестак, а 13613 малых украінцаў былі дэпартаваныя ў Расію.
Польшча прыняла некалькі мільёнаў уцекачоў з Украіны shutterstock.com

Станам на раніцу 17 снежня ад поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пацярпелі больш за 1313 украінскіх дзяцей, загінулі 450 няпоўнагадовых, а больш за 863 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, паведамляе Генпракуратура Украіны.

16 снежня ў Крывым Рогу ў выніку ракетнага абстрэлу жылога дома загінула паўтарагадовае дзіця разам са сваёй бабуляй і бацькамі. Яшчэ чацвёра дзяцей ва ўзросце ад 3 да 10 гадоў атрымалі раненні.

Паводле афіцыйнай інфармацыі пракурораў па справах непаўналетніх, 331 дзіця прапала без вестак, а 13613 малых украінцаў былі дэпартаваныя ў Расію.

Агрэсія Расіі ў тым ліку скіраваныя супраць украінскіх устаноў адукацыі У выніку бамбардзіровак і абстрэлаў расійскіх акупантаў пашкоджаныя 3126 навучальня ўстановы, 337 з іх цалкам знішчаны.

Колькасць забітых і параненых украінскіх дзяцей з-за дзеянняў расійскіх акупантаў пастаянна расце.

pravda.com.ua/эж

Ва Украіне з-за вайны загінула 431 дзіця

15.11.2022 11:12
Паведамляецца таксама, што з-за расійскіх бамбардзіровак і абстрэлаў пашкоджана 2 тыс. 719 навучальных устаноў, 332 з іх поўнасцю разбураныя.